Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю 4 тэрміналы самаабслугоўвання на станцыі Мінск-Пасажырскі

24 студзеня 2014

З мэтай павышэння якасці паслуг і развіцця безнаяўных плацяжоў Беларуская чыгунка праводзіць актыўную работу па пашырэнні сеткі плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання.

На станцыі Мінск-Пасажырскі сёння дадаткова ўведзены ў эксплуатацыю 4 плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання для рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній па банкаўскіх плацежных картках. Цяпер колькасць такіх тэрміналаў на станцыі Мінск-Пасажырскі павялічылася да 9. Акрамя таго, у студзені на сталічным вакзале ў рэжыме тэставання пачаў працаваць транзакцыйны тэрмінал самаабслугоўвання, прызначаны для выдачы праязных дакументаў, аплачаных праз Інтэрнэт.

Новыя плацежна-даведачныя тэрміналы ўстаноўлены пад інфармацыйным табло, размешчаным побач з 22—24 пуцямі. Тэрміналы прызначаны для работы па-за памяшканнямi — яны маюць воданепранікальны дысплэй і клавіятуру, вандалаабаронены корпус.

 

У пачатку студзеня гэтага года два тэрміналы самаабслугоўвання такой канструкцыі былі ўведзены ў эксплуатацыю на пероне вакзала станцыі Магілёў.

У 2014 годзе плануецца далейшае пашырэнне сеткі тэрміналаў самаабслугоўвання для рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній па банкаўскіх плацежных картках. У першую чаргу імі будуць аснашчацца станцыі з вялікім пасажырапатокам .

Нагадваем, упершыню паслуга продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання была ўведзена ў студзені 2012 года. У цяперашні час плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання функцыянуюць на трох станцыях беларускай магістралі — Мінск-Пасажырскі, Віцебск і Магілёў. Праз тэрміналы можна набыць білеты на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом -класа. Скарыстацца паслугай могуць трымальнікі плацежных картак усіх банкаў Беларусі. Камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы не спаганяецца.

У 2013 годзе праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання на чыгуначных вакзалах у Мінску і Віцебску было прададзена 137,7 тыс. праязных дакументаў на цягнікі .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год