Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у нарадзе з удзелам прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый Еўропы

14 студзеня 2014

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у нарадзе з удзелам прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый Еўропы па распрацоўцы і ўзгадненні раскладаў руху, схем фарміравання саставаў пасажырскіх цягнікоў і падачы ў іх вагонаў у міжнародных зносінах на 2014/2015 год.

Нарада праходзіць у г. Любляне (Рэспубліка Славенія) у перыяд з 13 па 17 студзеня ў адпаведнасці з Планам работы ФТЕ па пасажырскіх перавозках.

У рамках нарады плануецца разгледзець шэраг пытанняў, сярод якіх папярэдняе ўзгадненне раскладаў руху і схем фарміравання міжнародных пасажырскіх цягнікоў, а таксама прычапных і бесперасадачны вагонаў у зносінах паміж рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі і краінамі Еўропы, чые маршруты руху пралягаюць праз Рэспубліку Беларусь.

 

Таксама запланавана правядзенне перамоваў з прадстаўнікамі чыгуначных адміністрацый Расіі, Германіі, Чэхіі, Польшчы па арганізацыі перавозак пасажыраў у перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года, які пройдзе ў сталіцы Беларусі ў маі бягучага года.

ДАВЕДКА:

ФТЕ — Каардынацыйная канферэнцыя па планаванні і ўзгадненні раскладу курсіравання цягнікоў і вагонаў у міжнародных грузавых і пасажырскіх зносінах. Членамі арганізацыі з'яўляюцца чыгуначныя адміністрацыі, кампаніі і сэрвісныя прадпрыемствы 65 краін. Мэтай арганізацыі з'яўляецца каардынаванне і гарманізацыя працэсу планавання перавозак у міжнародных грузавых і пасажырскіх зносінах. У рамках ФТЕ Беларуская чыгунка прымае ўдзел у працэсе планавання перавозак у міжнародных пасажырскіх зносінах.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: нарада
Да спісу навін за 2014 год