Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка створыць Чыгуначны цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў

09 студзеня 2014

Чыгуначны цэнтр будзе створаны ў лютым бягучага года на базе Гомельскага навучальнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэннi кваліфікацыі кадраў Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. Яшчэ два цяпер дзеючыя навучальныя цэнтры аддзяленняў чыгункі — Баранавіцкі і Магілёўскі — будуць уключаны ў структуру Чыгуначнага цэнтра.

Аб'яднанне навучальных цэнтраў Беларускай чыгункі ў адну структуру дасць магчымасць стварыць адзіную сістэму па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэннi кваліфікацыі кадраў, а таксама будзе спрыяць павышэнню якасці навучання чыгуначнікаў.

У цяперашні час сістэма адукацыі Беларускай чыгункі ўключае ў сябе 3 каледжы — Аршанскі, Брэсцкі і Гомельскі; а таксама 3 навучальныя цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэннi кваліфікацыі кадраў — Гомельскі, Магілёўскі і Баранавіцкі.

 

У навучальных цэнтрах штогод навучаецца каля 2500 чалавек па 32 масавых прафесіях рабочых. Асноўныя прафесіі, па якіх вядзецца навучанне ў цэнтрах, — машыніст лакаматыва, памочнік машыніста лакаматыва, манцёр пуцi, саставiцель цягнікоў, праваднiк пасажырскіх вагонаў, машыніст чыгуначна — будаўнічых машын і іншыя.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: адукацыя
Да спісу навін за 2014 год