Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Рух цягнікоў на ўчастку Нёман—Наваельня адноўлены ў поўным аб'ёме

27 студзеня 2014

25 студзеня ў 08 гадзiн 21 хвіліну на 371 км перагону Нёман—Наваельня ўчастка Ліда—Баранавічы па ходзе руху цягніка № 2024У адбыўся сход 21 вагона з 4 па 31. Усяго ў саставе цягніка знаходзілася 59 парожніх вагонаў. Састаў рухаўся з Літвы ў Слуцк з хуткасцю 72 км/ч. У выніку здарэння пацярпелых няма.

 

У ліквідацыі наступстваў прымалі ўдзел спецыялісты аднаўленчых цягнікоў Ваўкавыск, Баранавічы, Маладзечна, Лідскай дыстанцыі пуцi, ВПМС-115. Усяго было задзейнічана больш за 100 працаўнікоў Беларускай чыгункі.

У аператыўным парадку сіламі лакаматыўнага дэпо Ліда Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі i пры ўдзеле Дзятлаўскага райвыканкама было арганізавана гарачае харчаванне .

У выніку сходу вагонаў былi затрыманы два пасажырскія цягнікi — № 609 i 610 накiраваннем Гродна—Гомель. Гэтыя цягнікi прапускаліся крыху па іншым маршруце праз станцыю Ваўкавыск. Перавозка пасажыраў на ўчастку паміж станцыямі Наваельня і Нёман ажыццяўлялася чатырма аўтобусамі.

Па папярэдніх звестках, прычынай сходу вагонаў служыць залом рэйкі. Канчатковыя прычыны будзе высвятляць спецыяльна створаная на Беларускай чыгунцы камісія.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні ўсім пасажырам за прычыненыя нязручнасці, а таксама выказвае словы падзякі супрацоўнікам МНС,  Дзятлаўскаму раённаму выканаўчаму камітэту за высокі прафесіяналізм і дапамогу.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год