Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў 2014 годзе

15 студзеня 2014

Прадугледжана развіццё супрацоўніцтва з чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў як у ходзе двухбаковага ўзаемадзеяння, так і ў рамках міжнародных транспартных арганізацый. Супрацоўніцтва будзе ажыццяўляцца па пытаннях павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту, удасканалення міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак, развіцця перавозак арганізаванымі кантэйнернымі і кантрэйлернымi цягнікамі, рэалізацыі інфраструктурных праектаў і інш.

У якасці асноўных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва БЧ на 2014 год таксама вызначана ўзаемадзеянне з Еўразійскай эканамічнай камісіяй у рамках рэалізацыі Пагаднення аб рэгуляванні доступу да паслуг чыгуначнага транспарту, уключаючы асновы тарыфнай палітыкі; рэалізацыя дамоўленасцей паміж Беларускай чыгункай, ААТ «Расійскія чыгункі» і АТ «НК «Казакстан тэмiр жалы» па стварэнні і функцыянаванні Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі.

 

Асобная ўвага ў бягучым годзе будзе нададзена забеспячэнню ўсіх планаваных пасажырскіх перавозак цягнікамі міжнародных і гарадскіх ліній у перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.

Прадугледжана развіццё супрацоўніцтва з замежнымі кампаніямі-вытворцамі чыгуначнага рухомага саставу, тэхнікі і абсталявання; ўдзел Беларускай чыгункі ў міжнароднай выставачнай дзейнасці, міжнародных форумах і канферэнцыях і шэраг іншых напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва.

Беларусь з улікам яе геаграфічных асаблівасцяў займае выгаднае становішча ў фарміраванні транзітных паслуг паміж Усходам і Захадам. Самую актыўную пазіцыю па забеспячэннi міжнароднага гандлю займае Беларуская чыгунка. Сёння чыгунка здольна забяспечыць перавозкі грузаў ў многія краіны свету, ажыццявіць розныя варыянты перавозак, у тым ліку камбінаваным спосабам з удзелам іншых відаў транспарту.

Для забеспячэння ўсяго комплексу транспартных паслуг на памежных пераходах беларуска-польскай мяжы ёсць развітая інфраструктура для перагрузу шырокай наменклатуры грузаў, а таксама неабходную колькасць сучасных тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць іх захаванасць. На найбуйнейшых тэрміналах ў Брэсце, Баранавічах, Калядзічах, Сцяпянцы дзейнічае сістэма поўнага комплекснага абслугоўвання кліентаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год