Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Сакавік

  • 31 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка прыме ўдзел у найбуйнейшай міжнароднай выставе «SITL Еўропа»

    Выстава пройдзе з 1 па 4 красавіка ў Парыжы. Гэта спецыялізаванае штогадовае мерапрыемства ў галіне транспарту і лагістыкі, у якім прымаюць удзел еўрапейскія грузаадпраўшчыкi. На выставе будуць прадстаўлены сучасныя тэхналогіі грузаперавозак ўсіх відаў транспарту, дэманстрацыя найноўшых дасягненняў у галіне стварэння сістэм лагістыкі, транспартнага абслугоўвання, аўтаматызацыі і механізацыі складскіх і пагрузачна-разгрузачных работ, вытворчасць спецыяльнага і спецыялізаванага рухомага саставу .

    Беларускую чыгунку будзе прадстаўляць дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) .

    Галоўныя задачы спецыялістаў падчас работы на выставе — дэманстрацыя транзітнага патэнцыялу, рэклама транспартна-лагістычных паслуг Беларускай чыгункі, уключаючы магчымасці дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ». Таксама збор інфармацыі аб стане еўрапейскага рынку транспартных паслуг для выпрацоўкі эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі чыгункі па пытаннях захавання існуючых і прыцягнення дадатковых аб'ёмаў грузаў у міжнародных зносінах.

    Чытаць далей…
  • 31 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый

    Работы па добраўпарадкаванні ідуць на замацаваных тэрыторыях і ў паласе адводу. На працягу сакавіка на 87 кіламетрах пуцi праведзены санітарныя рубкі і стрыжка жывых платоў, наведзены парадак на больш чым 480 гектарах лесанасаджэнняў, ліквідаваны 83 несанкцыянаваныя звалкі.

    Чытаць далей…
  • 31 сакавіка 2014
    Падведзены вынікі галіновага спаборніцтва сярод калектываў аддзяленняў, арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі за 2013 год

    Па выніках работы за 2013 лепшымі калектывамі аддзяленняў Беларускай чыгункі прызнаны:

    1-е месца: калектыў РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

    2-е месца: калектыў УП " Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

    3-е месца: калектыў УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

    Чытаць далей…
  • 30 сакавіка 2014
    Аб сітуацыі на станцыі Мінск-Cартавальны

    30 сакавіка ў 01:01 ў першым парку ст.Минск-Сартавальны пры накіраванні грузавога цягніка № 3344 з хуткасцю 9 км/г адбыўся сход 11 вагонаў (3 парожнія і 8 гружаных). Усяго ў саставе цягніка знаходзілася 62 вагоны. Састаў рухаўся з Маладзечна ў Мінск. У цяперашні час праводзяцца аднаўленча-рамонтныя работы. Для ліквідацыі наступстваў сходу прызначаны аднаўленчыя цягнікi Мінск, Маладзечна. У выніку здарэння экалагічных наступстваў і пацярпелых няма. Затрымкі ў руху пасажырскіх цягнікоў няма. Выпадак парушэння бяспекі руху расследуецца УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

    Чытаць далей…
  • Перспектывы супрацоўніцтва Беларускай чыгункі і АТ «Кітайская чыгуначная група» (кампанія «СREC») абмяркоўваюць сёння ў Мінску
    28 сакавіка 2014
    Перспектывы супрацоўніцтва Беларускай чыгункі і АТ «Кітайская чыгуначная група» (кампанія «СREC») абмяркоўваюць сёння ў Мінску

    Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў сустрэўся 28 сакавік з дэлегацыяй АТ «Кітайская чыгуначная група» (кампанія «СREC») .

    Мэтай візіту кітайскай дэлегацыі з'яўляецца абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва. У рамках праграмы Беларуская чыгунка прадставіла інфармацыю аб шэрагу інфраструктурных праектаў, якія рэалізуюцца на беларускай магістралі. Таксама прадстаўнікі кампаніі «СREC» наведалі Цэнтр кіравання перавозкамі, азнаёміліся з работай вакзальнага комплексу станцыі Мінск-Пасажырскі і яго інфраструктурай, а таксама праектам «Гарадскія лініі».

    Чытаць далей…
  • 27 сакавіка 2014
    Шосты пяцівагонны электрацягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа прыбыў у Беларусь

    У маторвагоннае дэпо Мінск Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі паступіў шосты электрацягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа ў пяцівагонным выкананні вытворчасці кампаніі «Stadler Bussnang AG» (Швейцарыя) .

    Такім чынам, на Беларускую чыгунку пастаўленыя ўсе 6 пяцівагонных электрацягнікоў, прадугледжаныя кантрактам, заключаным з кампаніяй «Stadler Bussnang AG» у снежні 2012 года. У цяперашні час праводзяцца прыёмачныя і сертыфікацыйныя выпрабаванні новага рухомага саставу .

    Плануецца, што ў далейшым пяцівагонныя саставы заменяць менш ёмістыя чатырохвагонныя цягнікi рэгіянальных ліній бізнес-класа на ўчастках з інтэнсіўным пасажырапатокам — Мінск—Баранавічы—Брэст, Мінск—Бабруйск—Жлобін, Мінск—Орша. Чатырохвагонныя электрацягнікi плануецца задзейнічаць на іншых менш працяглых участках Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 26 сакавіка 2014
    Беларусь і Расія развіваюць чыгуначнае супрацоўніцтва. Перспектывы сумеснай працы абмяркуюць 26—27 сакавіка ў Брэсце і Мінску

    Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і першы віцэ-прэзідэнт ААТ «Расійскія чыгункі» Вадзім Марозаў абмяркуюць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і далейшага ўзаемадзеяння.

    26 сакавіка ў Брэсце расійскія калегі азнаёмяцца з прымежнай інфраструктурай, наведаюць тэрміналы Брэсцкага перагрузачнага раёна, пункта перастаноўкі пасажырскіх вагонаў.

    27 сакавіка ў Мінску наведаюць Цэнтр кіравання перавозкамі, станцыю Мінск-Сартавальны, азнаёмяцца з вакзальным комплексам станцыі Мінск-Пасажырскі і яго інфраструктурай, а таксама праектам «Гарадскія лініі».

    Чытаць далей…
  • 24 сакавіка 2014
    У Беларусі ўнесены некаторыя змены ў Статут чыгуначнага транспарту агульнага карыстання

    Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка № 234, якая ўступае ў сілу з 1 красавіка бягучага года.

    Дакумент прыняты з мэтай удасканалення норм Статута з улікам практыкі іх прымянення, а таксама выключэння з яго спасылак на Тарыфны дапаможнiк № 1 (пастанова Мінэканомікі Беларусі ад 8 студзеня 2002 г. № 3 «Аб зацвярджэнні прэйскуранта № 10-01 на грузавыя чыгуначныя перавозкі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах»), якi страціў сілу.

    Неабходна адзначыць, што ў цяперашні час тарыфы на перавозку грузаў па тэрыторыі Беларусі чыгуначным транспартам і работы (паслугі), звязаныя з ажыццяўленнем гэтай перавозкі, рэгулююцца пастановай Мінэканомікі ад 23 красавіка 2013 г. № 26. У сувязі з тым, што Статут чыгуначнага транспарту змяшчае толькі агульныя нормы, якія рэгулююць парадак ўстанаўлення тарыфаў і інфармавання пра іх спажыўцоў, у яго не ўключаны спасылкі на гэтую пастанову.

    Чытаць далей…
  • 20 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка разгледзіць пытанні падрыхтоўкі да летніх работ на выязным пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета ў Пінску 21 сакавіка

    Выязное пасяджэнне тэхніка- эканамічнага савета (ТЭС) Беларускай чыгункі пройдзе на базе Доследнага завода пуцявых машын станцыі Пінск пад старшынствам Начальніка чыгункі Уладзіміра Марозава.

    На пасяджэнні ТЭСа будуць разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да летніх пуцявых работ ў 2014 годзе, а таксама пытанні доступу да паслуг чыгуначнай інфраструктуры ў рамках АЭП.

    Удзельнікі мерапрыемства наведаюць выставу сучаснай тэхнікі, прызначанай для вядзення пуцявых работ. Тут будуць прадстаўлены высокапрадукцыйныя машыны і абсталяванне, якія забяспечваюць працяглую эксплуатацыю і захаванасць чыгуначнага пуцi.

    Чытаць далей…
  • 20 сакавіка 2014
    У Год гасціннасці Беларуская чыгунка забяспечыць максімум выгод і камфорту для пасажыраў

    Беларуская чыгунка працягвае актыўную работу па падрыхтоўцы аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры і арганізацыі на высокім узроўні прыёму гасцей, якія прыбудуць на мерапрыемствы чэмпіянату свету па хакеі, святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, іншыя міжнародныя акцыі.

    Галоўнай падзеяй у рамках Года гасціннасці будзе 78-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, які пройдзе ў сталіцы Беларусі з 9 па 25 мая на дзвюх пляцоўках — «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна» .

    Усю работу Беларуская чыгунка ажыццяўляе ў межах комплексных мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне транспартнага абслугоўвання гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету, правядзенне работ па рамонце, рэканструкцыі і мадэрнізацыі асобных аб'ектаў транспартнай інфраструктуры, арганізацыйных мерапрыемстваў, якія прадугледжваюць як удасканаленне інфармацыйнага забеспячэння, так і падрыхтоўку абслугоўваючага персаналу.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка узнагародзіла пераможцаў галіновых аглядаў-конкурсаў «Лепшы па прафесіі»
    18 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка узнагародзіла пераможцаў галіновых аглядаў-конкурсаў «Лепшы па прафесіі»

    18 сакавіка ў Мінску сабраліся пераможцы з усіх аддзяленняў чыгункі. На працягу 2013 праходзілі папярэднія этапы, а затым і фіналы прафесійных спаборніцтваў па кожнай спецыяльнасці. Ўзнагароджанне лепшых адбылося ў люстраным зале Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

    Падчас урачыстай цырымоніі галіновыя ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі 90 розных чыгуначных прафесій, сярод якіх білетныя касіры, дзяжурныя па станцыі, дыспетчары, машыністы цягнікоў, праваднікі, электрамеханікі і іншыя. У жыццёвым багажы ў кожнага — гады вопыту і самае важкае — любоў да сваёй справы.

    Чытаць далей…
  • 14 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка правядзе вясновы агляд аб'ектаў інфраструктуры

    З мэтай забеспячэння бяспекі руху на Беларускай чыгунцы ў перыяд з 31 сакавіка па 6 чэрвеня пройдзе вясновы камісійны агляд пуцей, вакзальных комплексаў, станцый і іншых аб'ектаў інфраструктуры.

    Агляд будзе праведзены ў кожным аддзяленні БЧ камісіяй пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзіміра Марозава. Камісія вызначыць стан пуцi і іншых збудаванняў пасля заканчэння зімы і прадставіць свае заключэннi. На іх аснове будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў па прывядзенні ў належны стан усіх аб'ектаў інфраструктуры.

    Чытаць далей…
  • 13 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка выканала значную частку будаўнічых работ па электрыфікацыі ўчастка Гомель—Жлобін

    Беларуская чыгунка паспяхова рэалізуе інвестыцыйны праект па электрыфікацыі чыгуначных ліній на ўчастку Гомель—Жлобін (працягласць — 86 км) з прыцягненнем кітайскіх крэдытных рэсурсаў.

    На ўчастку актыўна вядуцца будаўнічыя работы. Ужо ўстаноўлена больш за 50% прадугледжанай колькасці апор кантактнай сеткі, а таксама больш за 60% падмуркаў пад іх. У цяперашні час вядзецца ўстаноўка апор кантактнай сеткі на шэрагу перагонаў і станцый ўчастка Гомель—Жлобін. У тым ліку завяршаецца ўстаноўка апор кантактнай сеткі на станцыях Уза, Касцюкоўка, Буда-Кашалёўская.

    Адначасова на ўчастку Гомель—Жлобін вядзецца каблiраванне ўчасткаў паветраных ліній — замена часткі паветраных ліній напружаннем 10 кВ, якія перасякаюць чыгуначнае палатно, на кабельныя лініі, якія праходзяць пад пуцямі. Вядзецца будаўніцтва цягавай падстанцыі Касцюкоўка на станцыі Касцюкоўка і падрыхтоўка да будаўніцтва цягавай падстанцыі Вірская на перагоне Жлобін—Хальч.

    Чытаць далей…
  • 12 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка ўзмацняе маркетынгавую палітыку па прыцягненні грузапатокаў

    Беларуская чыгунка распрацавала план сумесных нарад з грузаадправіцелямi, грузаатрымальнікамi рэспублікі з мэтай узмацнення маркетынгавай палітыкі па прыцягненнi грузапатокаў. У першым паўгоддзі 2014 плануецца правядзенне каля 75 сумесных нарад.

    Гэтую работу Беларуская чыгунка праводзіць у мэтах комплекснага аналізу стану грузавых перавозак, актывізацыі маркетынгавай работы з найважнейшымі грузаадправіцелямi і грузаатрымальнікамi ў сваім рэгіёне, у тым ліку па пытаннях пераарыентацыі грузапатоку з альтэрнатыўных відаў на чыгуначны транспарт. Гэты механізм работы з кліентамі будзе спрыяць паляпшэнню якасці транспартнага абслугоўвання .

    На ўсіх аддзяленнях беларускай магістралі, уключаючы дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна -лагістычны цэнтр» (БТЛЦ), спецыялісты будуць ажыццяўляць пастаянны маніторынг і аналіз бягучага і перспектыўнага попыту на чыгуначныя перавозкі грузаў, ўзроўню канкурэнцыі з боку іншых відаў транспарту, весці так званы «пашпарт кліента», дзе будзе ўлічвацца пералік асноўных відаў выпускаемай прадукцыі і спажываемай сыравіны, прагназуемыя аб'ёмы чыгуначных перавозак. Гэтая работа дапаможа вызначыць умовы, пры якіх могуць быць павялічаны аб'ёмы чыгуначных перавозак.

    Чытаць далей…
  • 10 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка укараніла мікрапрацэсарную цэнтралізацыю «Днепр» ўласнай распрацоўкі ўжо на другім аб'екце

    Сістэма мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі (МПЦ) «Днепр», распрацаваная спецыялістамі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі, ўведзена ў эксплуатацыю ў парку Корд станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне.

    Да гэтага часу ў парку Корд не было электрычнай цэнтралізацыі, а кіраванне стрэлкамі выконвалася ў ручным рэжыме. Увод МПЦ «Днепр», якая забяспечвае кіраванне стрэлкамі і святлафорамі і прызначана для арганізацыі руху цягнікоў і манеўровай працы на станцыі, дазваляе павысіць бяспеку руху і прадукцыйнасць працы, палепшыць умовы працы чыгуначнікаў.

    Парк Корд стаў ужо другім аб'ектам на Беларускай чыгунцы, дзе ўкаранёна МПЦ «Днепр». Упершыню сістэма мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі ўласнай распрацоўкі была ўведзена ў пастаянную эксплуатацыю ў снежні 2012 года на станцыі Гатава Мінскага аддзялення БЧ, дзе паспела станоўча заракамендаваць сябе за гэты час.

    Чытаць далей…
  • 07 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка завяршыла рэканструкцыю парка Корд станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне

    Гэты інвестыцыйны праект быў рэалізаваны ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб будаўніцтве завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы» ад 30 жніўня 2012 № 391. Выканаўцам праекта па рэканструкцыі парка Корд з'яўлялася транспартна-экспедыцыйнае рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства «Гомельчыгунтранс» Гомельскага аддзялення БЧ.

    У парку Корд ажыццяўляюцца тэхналагічныя аперацыі па транспартным абслугоўванні 10 прадпрыемстваў, найбуйнейшымі з якіх з'яўляюцца ААТ «СветлагорскХімвалакно», ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат», ААТ «Светлагорскі ЖБВiК». Праведзеная рэканструкцыя дазволіць забяспечыць перавозку чыгуначным транспартам прадукцыі завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы і сыравіны для яе вырабу агульным аб'ёмам 2,3 млн. тон у год.

    У ходзе рэканструкцыі быў выкананы комплекс работ па пуцявым пераўладкаванні парку Корд, ўводзе ў эксплуатацыю сучасных устройстваў сігналізацыі і сувязі, забеспячэннi электразабеспячэння аб'екта.

    Чытаць далей…
  • 06 сакавіка 2014
    Дарагія жанчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным вясеннім святам — Днём жанчын!

    Свет не можа існаваць без вашай дабрыні, пяшчоты і ласкі. Вясна і прыгажосць — гэта ўсё вы, мілыя жанчыны! Гэта значыць, што менавіта вы ўвасабляеце ўсё лепшае, што ёсць у прыродзе. Няхай вашыя сэрцы заўсёды будуць адкрыты каханым мужчынам. З жанчынай звязаны вечныя каштоўнасці — цяпло сямейнага ачага, дзіцячы смех, любоў і клопат. Дзякуй за вашу працу, за дабрыню, мудрасць і цярпенне. Ваша падтрымка і любоў натхняюць мужчын на стварэнне, усяляюць надзею, прымушаюць праяўляць мужнасць і волю, здзяйсняць подзвігі і ствараць шэдэўры сусветнага мастацтва.

    На сваіх далікатных плячах вы несяце асноўны цяжар жыццёвых клопатаў, пераадольваючы ўсе жыццёвыя нягоды, часам падтрымліваючы нас, мужчын, у цяжкія хвіліны, і пры гэтым застаяцеся самымі прыгожымі і чароўнымі.

    На Беларускай чыгунцы працуюць тысячы прадстаўніц прыгожага полу, чые працавітасць і высокае пачуццё адказнасці дазваляюць вырашаць самыя складаныя задачы. І заўсёды вы, дарагія жанчыны, несяце душэўную цеплыню і жыццесцвярджальны аптымізм. Мы цэнім кожную з вас і зробім усё магчымае, каб вы адчувалі нашу клопат і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

    Чытаць далей…
  • 06 сакавіка 2014
    Манета, прысвечаная 150-годдзю Беларускай чыгункі стала лепшай у свеце

    Памятная сярэбраная манета «Беларуская чыгунка. 150 гадоў» Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь заняла першае месца ў намінацыі «Міжнародная прэмія Вічэнца Паладыë» 10-м на міжнародным конкурсе, які праходзіў у Італіі «Міжнародная прэмія Вічэнца Нумізматыка» і «Міжнародная прэмія Вічэнца Паладыë».

    Нагадаем, 27 снежня 2012 г. Беларускай чыгунцы споўнілася 150 гадоў. У ліку шматлікіх юбілейных мерапрыемстваў — выпуск памятных манет.

    Эскізныя праекты памятных манет распрацаваны мастаком Нацыянальнага банка Святланай Заскевіч пры садзейнічанні супрацоўнікаў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».

    Чытаць далей…
  • 05 сакавіка 2014
    Беларуская чыгунка вызначыла лаўрэатаў прэміі імя машыніста В. А.Яцкевiча па выніках работы за 2013 год

    Лаўрэатамі прэміі імя машыніста В.А.Яцкевіча па выніках работы за 2013 сталі калектывы Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, станцыі Наваполацк, лакаматыўнага дэпо Калінкавічы, Віцебскага вагоннага дэпо, ЭРУП «Вопытны завод чыгуначных машын станцыі Пінск», Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Брэсцкай дыстанцыі электразабеспячэння, Баранавіцкага вагоннага ўчастка, ТЭР ДУП «Гомельчыгунтранс». Прэстыжнай чыгуначнай прэміяй адзначаны таксама калектывы цягніковай брыгады цягніка №1 (у зносiнах Масква—Мінск) Мінскага вагоннага ўчастка; аднаўленчага цягніка на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя; акалодка №6 Ваўкавыскай дыстанцыі пуцi; колава — ролікавага ўчастка Баранавіцкага вагоннага дэпо; Лідскага раёна электразабеспячэння Баранавіцкай дыстанцыі электразабеспячэння; станцыі Бігосава; цэха №23 па рамонце дапаможнага абсталявання дызель-цягнікоў лакаматыўнага дэпо Ліда; цэха дэфектаскапіі Гомельскай дыстанцыі пуцi, цэха № 9 Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.

    Чытаць далей…
  • Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў прыняў удзел у перамовах Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі і Міністэрства дарог і транспарту Манголіі
    04 сакавіка 2014
    Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў прыняў удзел у перамовах Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі і Міністэрства дарог і транспарту Манголіі

    Перамовы прайшлі 3 сакавіка ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі ў рамках візіту ў Беларусь дэлегацыі Міністэрства дарог і транспарту Манголіі на чале з Міністрам А. Гансухам.

    Адной з асноўных тэм, якія бакі абмяркоўваюць у ходзе візіту, з'яўляецца ўзаемадзеянне ў сферы чыгуначных перавозак. Беларусь і Манголію падзяляюць тысячы кіламетраў, аднак у чыгунак абедзвюх краін ёсць адна важная агульная асаблівасць — шырыня каляіны 1520 мм.

    Як падкрэсліў на перамовах начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў, беларускія чыгуначнікі ўжо маюць вопыт паспяховага супрацоўніцтва з мангольскім партнёрамі і зацікаўлены ў яго далейшым развіцці. У тым ліку, ён адзначыў важнасць праекта па арганізацыі кантэйнернага цягніка «Мангольскі вектар». «Нам вельмі важна мець з вамі цеснае ўзаемадзеянне і ствараць зразумелыя, даступныя і канкурэнтныя ўмовы для перавозкі грузаў», — сказаў начальнік Беларускай чыгункі. Ён адзначыў, што бакам неабходна больш поўна выкарыстоўваць патэнцыял паскораных кантэйнерных цягнікоў.

    Чытаць далей…
Новости