Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у найбуйнейшай міжнароднай выставе «SITL Еўропа»

31 сакавіка 2014

Выстава пройдзе з 1 па 4 красавіка ў Парыжы. Гэта спецыялізаванае штогадовае мерапрыемства ў галіне транспарту і лагістыкі, у якім прымаюць удзел еўрапейскія грузаадпраўшчыкi. На выставе будуць прадстаўлены сучасныя тэхналогіі грузаперавозак ўсіх відаў транспарту, дэманстрацыя найноўшых дасягненняў у галіне стварэння сістэм лагістыкі, транспартнага абслугоўвання, аўтаматызацыі і механізацыі складскіх і пагрузачна-разгрузачных работ, вытворчасць спецыяльнага і спецыялізаванага рухомага саставу .

Беларускую чыгунку будзе прадстаўляць дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) .

Галоўныя задачы спецыялістаў падчас работы на выставе — дэманстрацыя транзітнага патэнцыялу, рэклама транспартна-лагістычных паслуг Беларускай чыгункі, уключаючы магчымасці дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ». Таксама збор інфармацыі аб стане еўрапейскага рынку транспартных паслуг для выпрацоўкі эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі чыгункі па пытаннях захавання існуючых і прыцягнення дадатковых аб'ёмаў грузаў у міжнародных зносінах.

 

У ходзе выставы спецыялісты чыгункі правядуць інфармацыйную работу сярод удзельнікаў і наведвальнікаў выставы аб правядзенні і магчымасці ўдзелу ў 2014 годзе ў штогадовай міжнароднай выставе «Транспарт і лагістыка — 2014», якая пройдзе з 7 па 9 кастрычніка бягучага года ў Мінску. Будуць распаўсюджвацца запрашэннi сярод кампаній, якія выказалі жаданне наведаць выставу.

Выстава — гэта добрая магчымасць прадставіць перад грузаўладальнікам і вядучымі транспартнымі кампаніямі патэнцыял чыгункі і ўзмацніць яе пазіцыі на рынку транспартных паслуг.

Беларусь з улікам яе геаграфічных асаблівасцяў займае выгаднае становішча ў фарміраванні транзітных паслуг паміж Усходам і Захадам. Самую актыўную пазіцыю ў рэспубліцы па забеспячэннi міжнароднага гандлю займае Беларуская чыгунка. Сёння чыгунка здольная забяспечыць перавозкі грузаў ў многія краіны свету, ажыццявіць розныя варыянты перавозак, у тым ліку камбінаваным спосабам з удзелам іншых відаў транспарту.

Для забеспячэння ўсяго комплексу транспартных паслуг на памежных пераходах беларуска-польскай мяжы ёсць развітая інфраструктура для перагрузу шырокай наменклатуры грузаў, а таксама неабходную колькасць сучасных тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць захаванасць грузаў. На найбуйнейшых тэрміналах ў Брэсце, Баранавічах, Калядзічах, Сцяпянцы дзейнічае сістэма поўнага комплекснага абслугоўвання кліентаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: выстава
Да спісу навін за 2014 год