Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларусь і Расія развіваюць чыгуначнае супрацоўніцтва. Перспектывы сумеснай працы абмяркуюць 26—27 сакавіка ў Брэсце і Мінску

26 сакавіка 2014

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і першы віцэ-прэзідэнт ААТ «Расійскія чыгункі» Вадзім Марозаў абмяркуюць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і далейшага ўзаемадзеяння.

26 сакавіка ў Брэсце расійскія калегі азнаёмяцца з прымежнай інфраструктурай, наведаюць тэрміналы Брэсцкага перагрузачнага раёна, пункта перастаноўкі пасажырскіх вагонаў.

27 сакавіка ў Мінску наведаюць Цэнтр кіравання перавозкамі, станцыю Мінск-Сартавальны, азнаёмяцца з вакзальным комплексам станцыі Мінск-Пасажырскі і яго інфраструктурай, а таксама праектам «Гарадскія лініі».

 

ААТ «Расійскія чыгункі» з'яўляюцца стратэгічным партнёрам Беларускай чыгункі ў пытаннях міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, а таксама вытворчага і навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год