Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла лаўрэатаў прэміі імя машыніста В. А.Яцкевiча па выніках работы за 2013 год

05 сакавіка 2014

Лаўрэатамі прэміі імя машыніста В.А.Яцкевіча па выніках работы за 2013 сталі калектывы Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, станцыі Наваполацк, лакаматыўнага дэпо Калінкавічы, Віцебскага вагоннага дэпо, ЭРУП «Вопытны завод чыгуначных машын станцыі Пінск», Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Брэсцкай дыстанцыі электразабеспячэння, Баранавіцкага вагоннага ўчастка, ТЭР ДУП «Гомельчыгунтранс». Прэстыжнай чыгуначнай прэміяй адзначаны таксама калектывы цягніковай брыгады цягніка №1 (у зносiнах Масква—Мінск) Мінскага вагоннага ўчастка; аднаўленчага цягніка на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя; акалодка №6 Ваўкавыскай дыстанцыі пуцi; колава — ролікавага ўчастка Баранавіцкага вагоннага дэпо; Лідскага раёна электразабеспячэння Баранавіцкай дыстанцыі электразабеспячэння; станцыі Бігосава; цэха №23 па рамонце дапаможнага абсталявання дызель-цягнікоў лакаматыўнага дэпо Ліда; цэха дэфектаскапіі Гомельскай дыстанцыі пуцi, цэха № 9 Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.

 

Акрамя таго, лаўрэатамі прэміі сталі і асобныя работнікі Беларускай чыгункі: машыніст электравоза лакаматыўнага дэпо Маладзечна Юрый Кужэльны, старэйшы электрамеханік Аршанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Аляксандр Звягінцаў, дзяжурная па станцыі Гродна Наталля Яскялевiч, начальнік цягніка Брэсцкага вагоннага ўчастка Аляксандр Максімук, электраманцёр Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння Аляксандр Лопiч, аглядчык-рамонтнік Магілёўскага вагоннага дэпо Сяргей Бутам, майстар пагрузачна-разгрузачных работ прадпрыемства «Могiлëўгрузсервiс» Сяргей Скульбедаў, намеснік галоўнага рэвізора Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Сяргей Сергіенка, машыніст будаўнічых машын РУП «Пуцявая машынная станцыя №71» Алег Тарасаў.

Усім лаўрэатам ўручаны дыпломы і выплачаныя грашовыя прэміі.

Прэмія імя машыніста В.А.Яцкевiча з'яўляецца адной з найбольш прэстыжных на Беларускай чыгунцы і прысуджаецца чыгуначнікам штогод па выніках работы за папярэдні год. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай паляпшэння работы па забеспячэнні бяспекі руху і тэхнікі бяспекі, развіццi грамадскага кантролю, выхаваннi чыгуначнікаў на лепшых прыкладах выканання службовага абавязку.

Машыніст лакаматыўнага дэпо Мінск Уладзімір Аляксандравіч Яцкевіч загінуў, ратуючы жыццё пасажыраў у студзені 1967 года. Падчас руху з пасажырскім цягніком №187 Мінск—Талін на перагоне Пруды—Залессе, папярэджваючы наезд на групу вагонаў, што адчапіліся ад грузавога цягніка, ён прыняў усе меры для спынення цягніка і праявіў высокае пачуццё доўгу, да канца застаючыся на сваёй пасадзе.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць і самаадданасць пры выкананні службовых абавязкаў Уладзімір Аляксандравіч Яцкевіч пасмяротна узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год