Манета, прысвечаная 150-годдзю Беларускай чыгункі стала лепшай у свеце
06 сакавіка 2014
Памятная сярэбраная манета «Беларуская чыгунка. 150 гадоў» Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь заняла першае месца ў намінацыі «Міжнародная прэмія Вічэнца Паладыë» 10-м на міжнародным конкурсе, які праходзіў у Італіі «Міжнародная прэмія Вічэнца Нумізматыка» і «Міжнародная прэмія Вічэнца Паладыë».
Нагадаем, 27 снежня 2012 г. Беларускай чыгунцы споўнілася 150 гадоў. У ліку шматлікіх юбілейных мерапрыемстваў — выпуск памятных манет.
Эскізныя праекты памятных манет распрацаваны мастаком Нацыянальнага банка Святланай Заскевіч пры садзейнічанні супрацоўнікаў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне ў 2012 годзе дзве памятныя манеты «Беларуская чыгунка. 150 гадоў» — сярэбраную наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 37,00 мм, і медна-нікелевую наміналам 1 рубель, масай 20,00 г, дыяметрам 37,00 мм.
Срэбная і медна — нікелевая памятныя манеты маюць форму круга. Бакавая паверхня манет — з насечкай. На адным баку манеты (аверсе) размешчаны рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры — на фоне будынка чыгуначнага вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі - сучасны электрацягнік серыі ЭП, справа — год чаканкі, унізе — намінал 10 РУБЛЁЎ і проба сплаву (на срэбнай манеце) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), уверсе па крузе — надпіс «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ».
На адваротным баку манеты (рэверсе) у цэнтры на фоне будынка чыгуначнага вакзала станцыі Гродна, пабудаванага ў пачатку 60- х гадоў XIX стагоддзя, на чыгуначных пуцях намаляваны таварна-пасажырскі паравоз серыі Г (выраблены ў Англіі ў перыяд 1860-1865 гг. Для Санкт-Пецярбургска—Варшаўскай чыгункі). Над цягніком размешчаны надпіс «150 ГАДОЎ». Уверсе па крузе — надпіс «Беларуская чыгунка».
На манеце намалявана сімвалічнае падарожжа ў часе з мінулага ў сучаснасць, будынкi вакзалаў адлюстраваны дэталёва ў перспектыве, што перадае адчуванне двух эпох, таксама паказана эвалюцыя развіцця чыгуначных зносін і спадарожных архітэктурных збудаванняў.
Аверс срэбных манет выраблены якасцю «пруф-лайк», рэверс — якасцю «анцыркулейтэд» з аксідаваннем (якое надае манеце старадаўні выгляд). Медна-нікелевыя манеты адчаканены якасцю «пруф-лайк».
Упершыню Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь пры вырабе памятных манет, прысвечаных 150- годдзю Беларускай чыгункі, была выкарыстаная тэхналогія вырабу бакоў манеты рознай якасцю, што надало вырабу непаўторны каларыт, таксама ўпершыню быў выкарыстаны малюнак тэхнічнага транспартнага сродку.
Памятныя манеты былі адчаканены на Казахстанскім манетным двары Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан. Тыраж срэбных манет склаў 4000 шт., а медна-нікелевых — 2000 шт.
19 лістапада 2012 Беларуская чыгунка сумесна з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь праводзіла мерапрыемства з нагоды выпуску памятных манет, прысвечаных 150-годдзю Беларускай чыгункі. Манеты занялі значнае месца ў экспазіцыі музея беларускай магістралі і, вядома, папоўнілі калекцыі нумізматаў.
Арганізацыя выпуску памятных манет «Беларуская чыгунка. 150 гадоў», а таксама першае месца ў прэстыжным міжнародным конкурсе даюць магчымасць адчуць значнасць гістарычнай даты Беларускай чыгункі, дакрануцца да яе гістарычнага мінулага і сучаснасцi, а таксама з'яўляюцца паказчыкам высокага прафесіяналізму супрацоўнікаў Нацыянальнага банка і Беларускай чыгункі.
На гэтым значным нумізматычным конкурсе, які праводзіцца ў Італіі, узнагароды атрымліваюць самыя прыгожыя манеты, адчаканеныя манетнымі дварамі або дзяржаўнымі адміністрацыямі.
У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічала 48 манет з 16 краін (Аўстралія, Арменія, Ватыкан, Ізраіль, Італія, Казахстан, Кыргызстан, Латвія, Літва, Новая Зеландыя, Польшча, Партугалія, Беларусь, Сан-Марына, Сінгапур і Украіна).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год