Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў прыняў удзел у перамовах Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі і Міністэрства дарог і транспарту Манголіі

04 сакавіка 2014

Перамовы прайшлі 3 сакавіка ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі ў рамках візіту ў Беларусь дэлегацыі Міністэрства дарог і транспарту Манголіі на чале з Міністрам А. Гансухам.

Адной з асноўных тэм, якія бакі абмяркоўваюць у ходзе візіту, з'яўляецца ўзаемадзеянне ў сферы чыгуначных перавозак. Беларусь і Манголію падзяляюць тысячы кіламетраў, аднак у чыгунак абедзвюх краін ёсць адна важная агульная асаблівасць — шырыня каляіны 1520 мм.

Як падкрэсліў на перамовах начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў, беларускія чыгуначнікі ўжо маюць вопыт паспяховага супрацоўніцтва з мангольскім партнёрамі і зацікаўлены ў яго далейшым развіцці. У тым ліку, ён адзначыў важнасць праекта па арганізацыі кантэйнернага цягніка «Мангольскі вектар». «Нам вельмі важна мець з вамі цеснае ўзаемадзеянне і ствараць зразумелыя, даступныя і канкурэнтныя ўмовы для перавозкі грузаў», — сказаў начальнік Беларускай чыгункі. Ён адзначыў, што бакам неабходна больш поўна выкарыстоўваць патэнцыял паскораных кантэйнерных цягнікоў.

 

Уладзімір Марозаў таксама распавёў аб важнейшых напрамках развіцця Беларускай чыгункі на сучасным этапе, работы па ўдасканаленні перавозак грузаў і пасажыраў, што праводзiца цяперашні момант.

У сваю чаргу намеснік начальніка ўпраўлення АТ «Улан-Батарская чыгунка» С. Алтанбек адзначыў, што цяперашні візіт мангольскай дэлегацыі на чале з Міністрам будзе спрыяць адкрыццю новых перспектыў супрацоўніцтва беларускага і мангольскага бакоў, у тым ліку ў сферы грузавых перавозак у напрамку Еўропа—Азія.

3 сакавіка дэлегацыя Міністэрства дарог і транспарту Манголіі таксама азнаёмілася з работай вакзальнага тэрмінала станцыі Мінск- Пасажырскі, пабывала ў цэнтры кіравання перавозкамі БЧ. У ходзе візіту прадугледжана наведванне і іншых аб'ектаў чыгуначнага транспарту.

Нагадаем, па выніках 2013 года ўсяго ў зносінах Беларусь—Манголія было перавезена 164 тыс. т грузаў, што на 18% перавысіла ўзровень 2012 года.

Беларуская чыгунка сумесна з мангольскімi партнёрамі ўдзельнічае ў рэалізацыі праекта па арганізацыі кантэйнернага цягніка «Мангольскі вектар», які курсіруе з 2002 года па маршруце Брэст (Беларусь)—Улан-Батар (Манголія) транзітам па Расіі. З 2005 года па ўзгадненні з мангольскай і Кітайскімі чыгункамі маршрут цягніка быў падоўжаны да тэрыторыі Кітая.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год