Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Ліпень

  • 31 ліпеня 2014
    30 ліпеня Беларуская чыгунка правяла ўрачыстую цырымонію адкрыцця пасля рэканструкцыі вакзальнага комплексу станцыі Гарадок

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, кіраўніцтва мясцовых органаў улады.

    Як адзначыў Уладзімір Марозаў: «Станцыя Гарадок па аб'ёме не вельмі вялікая, але яна з'яўляецца візітнай карткай свайго горада i Віцебшчыны. Рост адпраўленых пасажыраў з вакзала станцыі Гарадок на працягу ўжо некалькіх гадоў расце. За першае паўгоддзе таксама на 18% павялічыўся пасажырапаток да ўзроўню мінулага года. Уся работа, праведзеная па рэканструкцыі вакзальнага комплексу, накіраваная ў першую чаргу, на стварэнне добрых умоў працы нашых работнікаў, а таксама на забеспячэнне якаснымi паслугамi нашых пасажыраў».

    Рэканструкцыя вакзальнага комплексу ажыццяўлялася беларускай магістраллю ў рамках мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб'ектаў у г. Гарадку і Гарадоцкім раёне да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014».

    Чытаць далей…
  • 30 ліпеня 2014
    Беларуская чыгунка адзначыць 3 жніўня сваё прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка

    Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню чыгуначніка, стартавалі 30 ліпеня ў Віцебску, а 31 ліпеня яны пройдуць у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гомелі і Магілёве.

    1 жніўня ў сталіцы збяруцца лепшыя работнікі ўсіх шасці аддзяленняў БЧ. Іх ўшаноўванне пачнецца ў 10.30 у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў — перадавікам вытворчасці ўручаць вышэйшыя ўзнагароды Міністэрства транспарту і камунікацый і Беларускай чыгункі. Мерапрыемства пройдзе з удзелам першага намесніка Міністра транспарту і камунікацый Беларусі Яўгена Рагачова, Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава, старшыні Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзіміра Рынга, старшыні арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Якава Лаўрыновіча.

    Чытаць далей…
  • 29 ліпеня 2014
    Беларуская чыгунка распачала чарговы этап работ па электрыфікацыі ўчастку Гомель—Жлобін

    Беларуская чыгунка паспяхова рэалізуе інвестыцыйны праект па электрыфікацыі чыгуначных ліній на ўчастку Гомель—Жлобін (працягласць 86 км) з прыцягненнем кітайскіх крэдытных рэсурсаў.

    У ліпені спецыялісты БЧ пачалі мантаж кантактнай сеткі на ўчастку Хальч—Буда-Кашалёўская. Як і на раней электрыфікаваным ўчастку Асіповічы—Жлобін, тут будзе ўжыта сучасная кантактная падвеска, якая забяспечвае хуткасны рух.

    Адначасова беларускія будаўнічыя арганізацыі працягваюць будаўнічыя работы на ўчастку Гомель—Жлобін. Ужо ўстаноўлена больш за 76% прадугледжанай колькасці апор кантактнай сеткі, а таксама больш за 86% падмуркаў пад іх. Вядзецца будаўніцтва двух цягавых падстанцый (на станцыі Касцюкоўка і на перагоне Жлобін—Хальч); будаўніцтва дзяжурнага пункта кантактнай сеткі на станцыі Гомель-Паўночны і падрыхтоўка да будаўніцтва такога ж пункта на станцыі Буда-Кашалёўская.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка цалкам забяспечвае заяўкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на перавозку збожжа ўраджаю гэтага года
    28 ліпеня 2014
    Беларуская чыгунка цалкам забяспечвае заяўкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на перавозку збожжа ўраджаю гэтага года

    Усяго ў перыяд з 1 па 27 ліпеня па Беларускай чыгунцы было перавезена 72 тыс. тон збожжа, што перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 24%.

    У цяперашні час пагрузка збожжа на чыгуначны транспарт ажыццяўляецца ва ўсіх абласцях Беларусі. Беларуская чыгунка своечасова дае рухомы састаў для перавозкі збожжавых культур, згодна з заяўкамі прадпрыемстваў і графікам адгрузкі Мінсельгасхарча. Для забеспячэння гэтых перавозак чыгунка мае неабходны парк збожжавозаў.

    Беларускай чыгункай і сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі арганізавана кругласутачная пагрузка і выгрузка збожжа. Гэтая работа вядзецца таксама ў выхадныя дні.

    З мэтай забеспячэння перавозак ўраджаю ў Цэнтры кіравання перавозкамі і на аддзяленнях Беларускай чыгункі усталяваны дыспетчарскі кантроль арганізацыі пагрузкі і выгрузкі.

    Чытаць далей…
  • 25 ліпеня 2014
    25 ліпеня Беларуская чыгунка праводзіць два важныя мерапрыемствы — адкрыццё Цэнтра транспартнага абслугоўвання на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя і канферэнцыю на тэму «Удасканаленне транспартнага абслугоўвання кліентаў на Беларускай чыгунцы»

    У мерапрыемствах прымуць удзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, кіраўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны, прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь i іншых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама грузаўладальнікаў, экспедытарскіх кампаній i чыгуначных адміністрацый АТ «Літоўскія чыгункі», ААТ «Расійскія чыгункі» і інш.

    Актуальнасць правядзення мерапрыемстваў абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення дзейнасці грузавой гаспадаркі беларускай магістралі і яе паслуг па перавозцы грузаў.

    Цэнтр транспартнага абслугоўвання — гэта прыклад новага падыходу ў абслугоўванні кліентаў, комплексная паслуга па арганізацыі перавозкі грузаў. Галоўная мэта — максімальна наблізіцца да грузаўладальнікаў i павысіць аператыўнасць абслугоўвання.

    Чытаць далей…
  • 24 ліпеня 2014
    Беларуская чыгунка узнагародзіла пераможцаў галіновых спаборніцтваў і конкурсаў

    Напярэдадні Дня чыгуначніка ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі адбылося ўзнагароджанне лепшых маладзёжных цягніковых і маладзëжных лакаматыўных брыгад, музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы аддзяленняў і адасобленых структурных падраздзяленняў чыгункі, а таксама пераможцаў конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы.

    Па выніках працы за мінулы год першыя месцы ў большасці намінацый занялі прадстаўнікі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. Так, званне лепшай маладзёжнай лакаматыўнай брыгады прысудзілі Дзянісу Сітніца і Аляксандру Жыгадла з лакаматыўнага дэпо Гомель. Лепшай цягніковай брыгадай стала маладзёжная брыгада цягніка № 643/644 Гомель—Мінск (начальнік цягніка Андрэй Рубін). Вышэй за ўсё ацанілі працу ідэолагаў Гомельскага аддзялення і інстытута «Белчыгунпраект». Першыя месцы ў конкурсе на лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы атрымалі калектывы музея гісторыі Гомельскага аддзялення чыгункі, музея гісторыі лакаматыўнага дэпо Мінск і залы гісторыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка 24 ліпеня адкрые фотавыставу, прысвечаную 40-годдзю пачатку будаўніцтва БАМа
    23 ліпеня 2014
    Беларуская чыгунка 24 ліпеня адкрые фотавыставу, прысвечаную 40-годдзю пачатку будаўніцтва БАМа

    Урачыстае адкрыццё фотавыставы, прысвечанай 40-годдзю пачатка будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі (БАМа), адбудзецца 24 ліпеня ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.

    У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўніцтва Беларускай чыгункі, прадстаўніцтва Расійскіх чыгунак ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама работнікі БЧ, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве БАМа.

    Чытаць далей…
  • 22 ліпеня 2014
    Польская кампанія «PESA» перадала Беларускай чыгунцы сертыфікат адпаведнасці трехвагонных дызель-цягнікоў ДП3

    Сёння ў Мінску адбыліся перамовы кіраўніцтва Беларускай чыгункі і польскай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA» з удзелам кіраўнікоў Балтыйскага выпрабавальнага цэнтра і Балтыйскага сертыфікацыйнага цэнтра.

    Бакі абмеркавалі вынікі ўжо рэалізаванага праекта па пастаўцы ў 2013—2014 гадах на Беларускую чыгунку трох цягнікоў вытворчасці «PESA», пытанні іх эксплуатацыі, арганізацыі сэрвіснага абслугоўвання і магчымасці далейшага супрацоўніцтва. У ходзе сустрэчы таксама адбылася афіцыйная перадача Беларускай чыгунцы сертыфіката адпаведнасці трехвагонных дызель-цягнікоў ДП3 НБ ЖТ ЦТ 01-98 «Дызель-цягнікі. Нормы бяспекі».

    Як адзначыў, адкрываючы перамовы, намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Балахонаў, сёння бакі падвялі чарговы вынік сваёй сумеснай вельмі плённай працы. «Тыя трохвагонныя цягнікi, якія мы атрымалі, былі своечасова ўведзены ў работу і зараз забяспечваюць перавозку пасажыраў паміж Вільнюсам і Мінскам, паміж Еўрасаюзам і Беларуссю — адзначыў Уладзімір Балахонаў. — Цягнікі паказалі сябе цалкам надзейнымі, камфортнымі і запатрабаванымі — іх населеннасць складае практычна 100%».

    Чытаць далей…
  • 17 ліпеня 2014
    Беларуская чыгунка праводзіць фотаконкурс «Вялікай Перамозе — Слава!»

    Фотаконкурс «Вялікай Перамозе — Слава!» праводзіцца сярод работнікаў Беларускай чыгункі і прысвечаны 70-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    Прадстаўленыя работы будуць ацэньвацца ў дзвюх намінацыях — «З пакалення Герояў» і «З ваенных рэек — на мірны шлях». У першай намінацыі сюжэты фатаграфій павінны адлюстроўваць ўдзел ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны — былых работнікаў БЧ у грамадскім жыцці беларускай магістралі. У здымках намінацыі «З ваенных рэек — на мірны шлях» неабходна адлюстраваць тэматыку, звязаную з гісторыяй Беларускай чыгункі ў гады вайны, удзелам чыгуначнікаў у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх стваральную працу ў пасляваенны час.

    Фотаздымкі будуць ацэньвацца па такіх крытэрыях, як арыгінальнасць сюжэту, адлюстраванне і раскрыццё тэмы праз мастацтва фатаграфіі, мастацкія і тэхнічныя якасці фотаздымка.

    Чытаць далей…
  • 16 ліпеня 2014
    Хуткі цягнік Мінск-Віцебск падчас «Славянскага базару» перавёз амаль 5 тыс. пасажыраў

    Хуткі цягнік, прызначаны Беларускай чыгункай на час правядзення ХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» перавёз 4867 пасажыраў.

    У гэтым сезоне хуткі цягнік курсіраваў штодня паміж Мінскам і Віцебскам з 8 па 16 ліпеня і быў самым хуткасным на гэтым участку. Традыцыйна было прадугледжана зручны час адпраўлення з Мінска і Віцебска, ўвязаны з пачаткам і заканчэннем канцэртаў. Па меры неабходнасці ў састаў уключалі дадатковыя вагоны.

    Беларуская чыгунка прызначае хуткі цягнік Мінск-Віцебск на час правядзення фестывалю ўжо пяць гадоў запар. Усе гэтыя гады цягнік карыстаўся нязменным попытам і заваяваў заслужаную папулярнасць у пасажыраў.

    Чытаць далей…
  • 15 ліпеня 2014
    Сустрэча кіраўнікоў Беларускай і Латвійскай чыгунак прайшла 15 ліпеня ў Мiнску

    Бакі абмеркавалі вынікі сумеснай работы па перавозцы грузаў у зносінах Беларусь-Латвія-Беларусь за 2013 і за пяць месяцаў бягучага года, у тым ліку кантэйнернымі цягнікамі, перспектывы іх павелічэння, а таксама вынікі арганізацыі пасажырскіх перавозак паміж краінамі і перспектывы іх развіцця.

    Таксама Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і Прэзідэнт ДАТ «Латвійская чыгунка» Угіс Магонiс абмеркавалі пытанні арганізацыі перавозак грузаў і пасажыраў, супрацоўніцтва ў галіне электрыфікацыі напрамку Полацк — Даўгаўпілс і шэраг іншых пытанняў.

    Латвійская чыгунка — адзін з найважнейшых партнёраў Беларусі ў сферы міжнародных грузавых перавозак. Па Беларускай чыгунцы за 5 месяцаў 2014 перавозкі грузаў ва ўсіх відах зносiн Беларусь-Латвія (уключаючы транзіт з Расіі, Казахстана і г. д. у парты Латвіі і ў зваротным кірунку) склалі 13,9 млн. тон, або 114,4% да аналагічнага перыяду 2013 года.

    Чытаць далей…
  • 15 ліпеня 2014
    20 ліпеня на станцыю Мінск-Пасажырскі прыбудзе 500-й рэйс міжнароднага цягніка № 23/24 Масква-Мінск-Варшава-Берлін-Парыж

    20 Ліпеня 2014 ў 15.07 цягнік прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі. Стаянка цягніка складзе 19 хвілін.

    Урачыстыя мерапрыемствы і дзелавыя сустрэчы, прысвечаныя 500-му рэйсу, запланаваны ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах па шляху руху цягніка.

    У Мінску прадугледжаны прэс-падыход для журналістаў, у якім прымуць удзел Генеральны дырэктар ААТ «Федэральная пасажырская кампанія» (даччынае таварыства ААТ «Расійскія чыгункі») Міхаіл Акулаў, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, прадстаўнікі замежных дзяржаўных арганізацый і дыпламатычных місій.

    Высокія стандарты абслугоўвання пасажыраў гэтага цягніка і яркі прыклад міжнароднай кааперацыі, накіраваныя на карысць пасажыраў і рынку транспартных паслуг, дасягнуты дзякуючы сталай і карпатлівай працы ўсіх удзельнікаў перавозачнага працэсу.

    Чытаць далей…
  • 09 ліпеня 2014
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі з 9 па 10 ліпеня прыме ўдзел у пасяджэнні круглага стала на тэму «Аптымізацыя транспарціроўкі і перавалкі грузаў беларускай вытворчасці» і адкрыцці новага тэрмінала для сыпкіх угнаенняў порта Клайпеда

    Узначальвае дэлегацыю Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. На круглым стале і падчас адкрыцця новага тэрмінала ў Клайпедзе будуць абмяркоўвацца пытанні ўдасканалення міжнародных грузавых перавозак.

    Таксама дэлегацыя прыме ўдзел у перамовах з кіраўніцтвам АТ «Літоўскія чыгункі».

    Беларускія і літоўскія чыгуначнікі ўзаемадзейнічаюць у розных сферах. Найважнейшае значэнне для чыгункі маюць экспартныя і транзітныя перавозкі. Варта адзначыць, што сёння кожная трэцяя тона беларускіх экспартных грузаў перапрацоўваецца ў Клайпедскім порце. Акрамя таго, 40% усяго аб'ёму грузаў, які перавозіцца транзітам па Беларусі, таксама едзе або ў Літву, або транзітам па Літве ў Калінінградскую вобласць.

    Чытаць далей…
  • 08 ліпеня 2014
    Па Дзіцячай чыгунцы ў перыяд ліпеньскіх святаў перавезена больш за 3,5 тыс. пасажыраў

    Больш за 3,5 тыс. пасажыраў было перавезена па Дзіцячай чыгунцы імя К. С. Заслонава Мінскага аддзялення БЧ у перыяд святочных і выхадных дзён з 3 па 6 ліпеня.

    Чытаць далей…
  • 07 ліпеня 2014
    25 ліпеня 2014 ў Баранавічах плануецца правядзенне канферэнцыі на тэму «Удасканаленне транспартнага абслугоўвання кліентаў на Беларускай чыгунцы»

    Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца абмеркаванне падыходаў у развіцці і ўдасканаленні сістэмы транспартнага абслугоўвання кліентаў на Беларускай чыгунцы.

    У рамках канферэнцыі адбудзецца адкрыццё Цэнтра транспартнага абслугоўвання кліентаў (ЦТА) на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.

    У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўніцтва і прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый і іншых органаў дзяржаўнага кіравання, Беларускай чыгункі, а таксама грузаўладальнікаў, экспедытарскіх кампаній і іншых арганізацый.

    Чытаць далей…
  • 01 ліпеня 2014
    Фестываль народнай творчасці «Салют, Перамога!» Прайшоў на Беларускай чыгунцы ў рамках святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі

    Ганаровымі гасцямі фестывалю сталі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы.

    На заключным канцэрце фестывалю «Салют, Перамога!», які адбыўся 27 чэрвеня ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў, выступілі лепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы БЧ — пераможцы адборачных тураў, якія прайшлі напярэдадні на ўсіх шасці аддзяленнях чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 01 ліпеня 2014
    3 ліпеня ў Баранавічах будзе курсіраваць спецыяльны «Цягнік Перамогі» на паравознай цязе

    Урачыстае прыбыццё цягніка на станцыю Баранавічы-Палескія адбудзецца 3 ліпеня ў 10.00. У саставе цягніка — салдацкая цяплушка, платформа з зенітна-кулямётнай устаноўкай, пасажырскія вагоны. Павядзе састаў паравоз серыі ЭР

    Гэты праект арганізаваны Баранавіцкім аддзялення Беларускай чыгункі ў гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    Чытаць далей…
  • 01 ліпеня 2014
    3 ліпеня на Дзіцячай чыгунцы імя К. Заслонава будзе арганізавана патрыятычная акцыя, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

    Маршрут святочнага цягніка будзе курсіраваць па трох станцыях «Заслонава», «Піянерская» і «Сасновы бор» з 11.00 да 17.00 гадзін.

    Чытаць далей…
  • 01 ліпеня 2014
    Каманда Беларускай чыгункі стала пераможцам Другой міжнароднай спартакіяды АТ «Літоўскія чыгункі»

    Каманда БЧ ўпершыню прыняла ўдзел у міжнароднай спартакіядзе АТ «Літоўскія чыгункі», якая прайшла ў Літве ў г. Ігналіна 27-29 чэрвеня.

    Беларускія чыгуначнікі атрымалі перамогу ў спаборніцтвах па валейболе, футболе, у эстафеце з перашкодамі, а таксама ўвайшлі ў тройку прызёраў у конкурсе капітанаў, прадстаўленні каманд «Візітная картка», спаборніцтве па «перацягванні цягніка» і розных індывідуальных спаборніцтвах. Гэта дазволіла нам заняць першае агульнакаманднае месца па выніках спартакіяды.

    Чытаць далей…