Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

25 ліпеня 2014 ў Баранавічах плануецца правядзенне канферэнцыі на тэму «Удасканаленне транспартнага абслугоўвання кліентаў на Беларускай чыгунцы»

07 ліпеня 2014

Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца абмеркаванне падыходаў у развіцці і ўдасканаленні сістэмы транспартнага абслугоўвання кліентаў на Беларускай чыгунцы.

У рамках канферэнцыі адбудзецца адкрыццё Цэнтра транспартнага абслугоўвання кліентаў (ЦТА) на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.

У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўніцтва і прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый і іншых органаў дзяржаўнага кіравання, Беларускай чыгункі, а таксама грузаўладальнікаў, экспедытарскіх кампаній і іншых арганізацый.

 

Канферэнцыя будзе праходзіць у фармаце круглага стала і ахопліваць тры тэматычныя блокі: «Аналіз існуючай сістэмы транспартнага абслугоўвання кліентаў на Беларускай чыгунцы і пытанні яе ўдасканалення»; «Функцыянаванне ЦТА на лінейным узроўні, структура і інфармацыйнае напаўненне ЦТА, магчымасці электронных сістэм, комплекс паслуг»; «Перспектывы ўдасканалення сістэмы транспартнага абслугоўвання кліентаў па прынцыпе «адно акно».

Акрамя таго, прадугледжаны даклады навуковых экспертаў па пытаннях развіцця існуючай сістэмы транспартнага абслугоўвання кліентаў і ўзаемадзеяння з удзельнікамі рынку транспартных паслуг.

У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні ўдасканалення транспартнага абслугоўвання кліентаў на беларускай магістралі і шляхі іх вырашэння, якія паслужаць асновай для павышэння эфектыўнасці гэтай дзейнасці на Беларускай чыгунцы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год