Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адзначыць 3 жніўня сваё прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка

30 ліпеня 2014

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню чыгуначніка, стартавалі 30 ліпеня ў Віцебску, а 31 ліпеня яны пройдуць у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гомелі і Магілёве.

1 жніўня ў сталіцы збяруцца лепшыя работнікі ўсіх шасці аддзяленняў БЧ. Іх ўшаноўванне пачнецца ў 10.30 у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў — перадавікам вытворчасці ўручаць вышэйшыя ўзнагароды Міністэрства транспарту і камунікацый і Беларускай чыгункі. Мерапрыемства пройдзе з удзелам першага намесніка Міністра транспарту і камунікацый Беларусі Яўгена Рагачова, Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава, старшыні Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзіміра Рынга, старшыні арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Якава Лаўрыновіча.

 

У гэты дзень ва Ўпраўленні БЧ таксама будуць абвешчаныя пераможцы галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе. Акрамя таго, лепшым работнікам працоўных калектываў беларускай магістралі ўпершыню будзе ўручацца новая ўзнагарода — нагрудны знак адрознення «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы», якой ўдастоены больш за 50 работнікаў БЧ. Праграма завершыцца святочным канцэртам у Мінскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.

Непасрэдна ў сам святочны дзень — 3 жніўні — ва ўстановах культуры і спорту беларускай магістралі, а таксама парках культуры і адпачынку пройдуць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы: фестывалі, конкурсы, канцэрты мастацкай самадзейнасці, забаўляльныя праграмы, у тым ліку для дзяцей. На спартыўных пляцоўках БЧ адбудуцца шахматна-шашачныя турніры, спартыўныя конкурсы і эстафеты.

Дзень чыгуначніка з'яўляецца адным з першых прафесійных святаў у Расійскай імперыі. Ён быў уведзены яшчэ ў 1896 годзе і прымеркаваны да дня нараджэння імператара Мікалая I (25 чэрвеня), які пачаў будаўніцтва чыгунак у Расіі. Святкаваўся Дзень чыгуначніка штогод 25 чэрвеня аж да 1917 года, пасля якога свята быў забыты амаль на дваццаць гадоў. Традыцыя ўшаноўваць чыгуначнікаў адрадзілася ў Савецкім саюзе толькі ў 1936 годзе.

У Беларусі Дзень чыгуначніка зацверджаны ў 1995 годзе ўказам кіраўніка дзяржавы і святкуецца ў першую нядзелю жніўня.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год