Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

25 ліпеня Беларуская чыгунка праводзіць два важныя мерапрыемствы — адкрыццё Цэнтра транспартнага абслугоўвання на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя і канферэнцыю на тэму «Удасканаленне транспартнага абслугоўвання кліентаў на Беларускай чыгунцы»

25 ліпеня 2014

У мерапрыемствах прымуць удзел Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, кіраўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны, прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь i іншых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама грузаўладальнікаў, экспедытарскіх кампаній i чыгуначных адміністрацый АТ «Літоўскія чыгункі», ААТ «Расійскія чыгункі» і інш.

Актуальнасць правядзення мерапрыемстваў абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення дзейнасці грузавой гаспадаркі беларускай магістралі і яе паслуг па перавозцы грузаў.

Цэнтр транспартнага абслугоўвання — гэта прыклад новага падыходу ў абслугоўванні кліентаў, комплексная паслуга па арганізацыі перавозкі грузаў. Галоўная мэта — максімальна наблізіцца да грузаўладальнікаў i павысіць аператыўнасць абслугоўвання.

 

Для кліентаў у Цэнтры усталяваны сэнсарны інфармацыйны кіёск, дзякуючы якому кліент можа атрымаць шырокі спектр неабходнай інфармацыйна-даведачнай інфармацыі: аб ЦТА і паслугах; кароткую інфармацыю аб чыгуначных, аўтамабільных, мультымадальных, кантэйнерных, паветраных, марскіх і рачных перавозках; аб мытным афармленні, прычым пры актывацыі пэўнага акна — інфармацыю аб кошце перавозкі ў абагульненым выглядзе (уключаючы тарыф і дадатковыя паслугі), тэрміне дастаўкі, захаванасці гэтага віду перавозкі, парку транспартных сродкаў для ажыццяўлення перавозкі з указаннем іх грузападымальнасці і аб'ёму кузава.

Выдзелены памяшканні для 4 спецыялістаў па мытным афармленні грузаў, а таксама пункт мытнага афармлення з асобным холам для кліентаў, дзе ўсталяваны манітор чарговасці апрацоўкі мытных дэкларацый, прадугледжаны спецыяльныя службовыя памяшканні.

Абсталявана памяшканне для работы Транспартна-разліковага цэнтра на 12 працоўных месцаў. Функцыянальнае размяшчэнне спецыялістаў дазволіць граматна арганізаваць работу і рэалізаваць два найважнейшыя прынцыпы ўзаемадзеяння з грузаўладальнікам — «адно акно» i перавозка грузаў з пунктуА ў пункт Б з удзелам розных відаў транспарту. Работа Транспартна-разліковага цэнтра ажыццяўляецца па двух блоках: для кліентаў самой станцыі Баранавічы-Цэнтральныя і для кліентаў станцый ЦУТА: Баранавічы-Палескія, Ляхавічы, Рэйтанаў, Ганцавічы, Мордзiчы, Палонка і Грыцавец. У Транспартна-разліковым цэнтры таксама прадугледжана месца для кліента — персанальны камп'ютар, інфармацыйнае забеспячэнне якога мае доступ у Інтэрнэт i да такіх аўтаматызаваных сістэм, як АС «Месплан» i АС «Электронная перавозка».

Ўдасканаленне сістэмы транспартнага абслугоўвання кліентаў на Беларускай чыгунцы стане асноўнай тэмай у рабоце канферэнцыі, якая пройдзе на базе санаторыя «Магістральны».

У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць важныя і актуальныя пытанні ўдасканалення транспартнага абслугоўвання кліентаў на беларускай магістралі і шляхі іх вырашэння, якія паслужаць асновай для павышэння эфектыўнасці гэтай дзейнасці на Беларускай чыгунцы.

Канферэнцыя пройдзе ў фармаце круглага стала па трох тэматычных блоках: «Аналіз існуючай сістэмы транспартнага абслугоўвання кліентаў на Беларускай чыгунцы і пытанні яе ўдасканалення»; «Функцыянаванне ЦТА на лінейным узроўні, структура і інфармацыйнае напаўненне ЦТА, магчымасці электронных сістэм, комплекс паслуг»; «Перспектывы ўдасканалення сістэмы транспартнага абслугоўвання кліентаў па прынцыпе «адно акно».

Акрамя таго, прадугледжаны даклады экспертаў па пытаннях развіцця існуючай сістэмы транспартнага абслугоўвання кліентаў і ўзаемадзеяння з удзельнікамі рынку транспартных паслуг.

У цяперашні час у мэтах маніторынгу існуючай сістэмы транспартнага абслугоўвання чыгунка праводзіць анкетаванне сярод сваіх кліентаў і партнёраў. Анкета размешчана на карпаратыўным сайце чыгункі (www.rw.by), яе аддзяленняў і дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год