Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

3 ліпеня на Дзіцячай чыгунцы імя К. Заслонава будзе арганізавана патрыятычная акцыя, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

01 ліпеня 2014

Маршрут святочнага цягніка будзе курсіраваць па трох станцыях «Заслонава», «Піянерская» і «Сасновы бор» з 11.00 да 17.00 гадзін.

 

У праграме свята на станцыі «Заслонава» — выстава работ «ТехноЭволюция», падрыхтаваная навучэнцамі Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці». Будуць прадстаўлены работы па авія-, аўта-, суднамадэліраваннi, а таксама мадэлі сярэднявечных даспехаў. Адбудзецца выступленне пераможцаў і фіналістаў рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў «Звонкая Раніца».

На станцыі «Сасновы бор» пасажыры святочнага цягніка пабываюць на партызанскай паляне. Тут плануецца выстава ваеннай тэхнікі, якую прадставіць 120-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пройдуць конкурсы, паказальныя выступленні калектываў аматарскай мастацкай творчасці культурна-спартыўных цэнтраў беларускай магістралі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год