Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 ліпеня Беларуская чыгунка правяла ўрачыстую цырымонію адкрыцця пасля рэканструкцыі вакзальнага комплексу станцыі Гарадок

31 ліпеня 2014

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, кіраўніцтва мясцовых органаў улады.

Як адзначыў Уладзімір Марозаў: «Станцыя Гарадок па аб'ёме не вельмі вялікая, але яна з'яўляецца візітнай карткай свайго горада i Віцебшчыны. Рост адпраўленых пасажыраў з вакзала станцыі Гарадок на працягу ўжо некалькіх гадоў расце. За першае паўгоддзе таксама на 18% павялічыўся пасажырапаток да ўзроўню мінулага года. Уся работа, праведзеная па рэканструкцыі вакзальнага комплексу, накіраваная ў першую чаргу, на стварэнне добрых умоў працы нашых работнікаў, а таксама на забеспячэнне якаснымi паслугамi нашых пасажыраў».

Рэканструкцыя вакзальнага комплексу ажыццяўлялася беларускай магістраллю ў рамках мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб'ектаў у г. Гарадку і Гарадоцкім раёне да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014».

 

Беларуская магістраль выканала работы па рэалізацыі праекта «Рэканструкцыя станцыйных будынкаў і збудаванняў станцыі Гарадок». У ліку прадугледжаных мерапрыемстваў — работы па рэканструкцыі пасажырскага будынка станцыі, паста ЭЦ, кацельні. У пасажырскім будынку ўстаноўлена сучасная інфармацыйна-даведачная сістэма з адлюстраваннем інфармацыі аб прыбыцці і адпраўленні цягнікоў, плацежна-даведачны тэрмінал.

Вялікую ўвагу чыгунка надала добраўпарадкаванню тэрыторыі станцыі — на платформах ўстаноўлены дэкаратыўныя свяцільні, прадугледжана ўстройства сістэмы відэаназірання. Зроблены рамонт двух чыгуначных пераездаў, у тым ліку з прымяненнем насцілу з гумовых пліт, пешаходнага пераходу з ўстройствам сігналізацыі. З мэтай забеспячэння бяспекі перамяшчэння пешаходаў зроблена агароджа станцыі Гарадок працягласцю больш за 500 метраў. У цэлым інфраструктура станцыі Гарадок прыняла новае аблічча.

Чыгуначная станцыя Гарадок была адкрыта ў 1904 годзе — у гэтым годзе ёй споўніцца 110 гадоў. На сённяшні дзень гэта прамежкавая станцыя 4-га класа, прызначана для пропуску пасажырскіх і грузавых цягнікоў. Асноўны напрамак, па якім забяспечваецца пропуск саставаў, — Віцебск—Санкт-Пецярбург.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год