Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка узнагародзіла пераможцаў галіновых спаборніцтваў і конкурсаў

24 ліпеня 2014

Напярэдадні Дня чыгуначніка ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі адбылося ўзнагароджанне лепшых маладзёжных цягніковых і маладзëжных лакаматыўных брыгад, музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы аддзяленняў і адасобленых структурных падраздзяленняў чыгункі, а таксама пераможцаў конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы.

Па выніках працы за мінулы год першыя месцы ў большасці намінацый занялі прадстаўнікі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. Так, званне лепшай маладзёжнай лакаматыўнай брыгады прысудзілі Дзянісу Сітніца і Аляксандру Жыгадла з лакаматыўнага дэпо Гомель. Лепшай цягніковай брыгадай стала маладзёжная брыгада цягніка № 643/644 Гомель—Мінск (начальнік цягніка Андрэй Рубін). Вышэй за ўсё ацанілі працу ідэолагаў Гомельскага аддзялення і інстытута «Белчыгунпраект». Першыя месцы ў конкурсе на лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы атрымалі калектывы музея гісторыі Гомельскага аддзялення чыгункі, музея гісторыі лакаматыўнага дэпо Мінск і залы гісторыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год