Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць фотаконкурс «Вялікай Перамозе — Слава!»

17 ліпеня 2014

Фотаконкурс «Вялікай Перамозе — Слава!» праводзіцца сярод работнікаў Беларускай чыгункі і прысвечаны 70-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Прадстаўленыя работы будуць ацэньвацца ў дзвюх намінацыях — «З пакалення Герояў» і «З ваенных рэек — на мірны шлях». У першай намінацыі сюжэты фатаграфій павінны адлюстроўваць ўдзел ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны — былых работнікаў БЧ у грамадскім жыцці беларускай магістралі. У здымках намінацыі «З ваенных рэек — на мірны шлях» неабходна адлюстраваць тэматыку, звязаную з гісторыяй Беларускай чыгункі ў гады вайны, удзелам чыгуначнікаў у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх стваральную працу ў пасляваенны час.

Фотаздымкі будуць ацэньвацца па такіх крытэрыях, як арыгінальнасць сюжэту, адлюстраванне і раскрыццё тэмы праз мастацтва фатаграфіі, мастацкія і тэхнічныя якасці фотаздымка.

 

Працы на конкурс неабходна накіраваць не пазней за 30 верасня бягучага года ў адрас рэдакцыі газеты «Чыгуначнік Беларусі» з паметкай «Фотаконкурс» і указаннем намінацыі.

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай развіцця ў работнікаў магістралі пачуцця патрыятызму і павагі да гераічнага мінулага чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і захавання для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў аб гістарычным мінулым Беларускай чыгункі.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі, а 20 лепшых фатаграфій будуць перададзеныя ў музей гісторыі Беларускай чыгункі.

АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБОВАННI ДА РАБОТ ФОТАКОНКУРСУ

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год