Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка цалкам забяспечвае заяўкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на перавозку збожжа ўраджаю гэтага года

28 ліпеня 2014

Усяго ў перыяд з 1 па 27 ліпеня па Беларускай чыгунцы было перавезена 72 тыс. тон збожжа, што перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 24%.

У цяперашні час пагрузка збожжа на чыгуначны транспарт ажыццяўляецца ва ўсіх абласцях Беларусі. Беларуская чыгунка своечасова дае рухомы састаў для перавозкі збожжавых культур, згодна з заяўкамі прадпрыемстваў і графікам адгрузкі Мінсельгасхарча. Для забеспячэння гэтых перавозак чыгунка мае неабходны парк збожжавозаў.

Беларускай чыгункай і сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі арганізавана кругласутачная пагрузка і выгрузка збожжа. Гэтая работа вядзецца таксама ў выхадныя дні.

З мэтай забеспячэння перавозак ўраджаю ў Цэнтры кіравання перавозкамі і на аддзяленнях Беларускай чыгункі усталяваны дыспетчарскі кантроль арганізацыі пагрузкі і выгрузкі.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год