Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

20 ліпеня на станцыю Мінск-Пасажырскі прыбудзе 500-й рэйс міжнароднага цягніка № 23/24 Масква-Мінск-Варшава-Берлін-Парыж

15 ліпеня 2014

20 Ліпеня 2014 ў 15.07 цягнік прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі. Стаянка цягніка складзе 19 хвілін.

Урачыстыя мерапрыемствы і дзелавыя сустрэчы, прысвечаныя 500-му рэйсу, запланаваны ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах па шляху руху цягніка.

У Мінску прадугледжаны прэс-падыход для журналістаў, у якім прымуць удзел Генеральны дырэктар ААТ «Федэральная пасажырская кампанія» (даччынае таварыства ААТ «Расійскія чыгункі») Міхаіл Акулаў, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, прадстаўнікі замежных дзяржаўных арганізацый і дыпламатычных місій.

Высокія стандарты абслугоўвання пасажыраў гэтага цягніка і яркі прыклад міжнароднай кааперацыі, накіраваныя на карысць пасажыраў і рынку транспартных паслуг, дасягнуты дзякуючы сталай і карпатлівай працы ўсіх удзельнікаў перавозачнага працэсу.

 

Беларуская чыгунка забяспечвае бесперашкодны паскораны пропуск цягніка па тэрыторыі Беларусі, які робіць прыпынкi ў Оршы, Мінску, Баранавічах, Брэсце.

ААТ «Расійскія чыгункі» з'яўляюцца стратэгічным партнёрам Беларускай чыгункі ў пытаннях міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, а таксама вытворчага і навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння.

Для даведкi:

У першы рэйс цягнік адправіўся 12 снежня 2011 года, і ўжо на працягу першага года курсіравання ў ім было перавезена парадку 36 тысяч пасажыраў. Усяго за ўвесь перыяд курсіравання цягніка ім было перавезена больш за 85 тысяч пасажыраў.

У першым паўгоддзі 2014 года цягніком скарысталіся каля 18 тысяч пасажыраў, за аналагічны перыяд 2013 года - 15 тысяч пасажыраў.

У летнім графіку цягнік курсіруе пяць разоў на тыдзень, адпраўляючыся з Масквы па панядзелках, аўторках, чацвяргах, суботах і нядзелях; з Парыжа - па панядзелках, аўторках, серадах, чацвяргах і суботах.

 

Iнфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Да спісу навін за 2014 год