Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка правядзе вясновы агляд аб'ектаў інфраструктуры

14 сакавіка 2014

З мэтай забеспячэння бяспекі руху на Беларускай чыгунцы ў перыяд з 31 сакавіка па 6 чэрвеня пройдзе вясновы камісійны агляд пуцей, вакзальных комплексаў, станцый і іншых аб'ектаў інфраструктуры.

Агляд будзе праведзены ў кожным аддзяленні БЧ камісіяй пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзіміра Марозава. Камісія вызначыць стан пуцi і іншых збудаванняў пасля заканчэння зімы і прадставіць свае заключэннi. На іх аснове будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў па прывядзенні ў належны стан усіх аб'ектаў інфраструктуры.

 

Камісійны агляд аб'ектаў інфраструктуры на Беларускай чыгунцы праводзіцца 2 разы ў год (вясной і восенню) у адпаведнасці з Правіламі тэхнічнай эксплуатацыі Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год