Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Шосты пяцівагонны электрацягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа прыбыў у Беларусь

27 сакавіка 2014

У маторвагоннае дэпо Мінск Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі паступіў шосты электрацягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа ў пяцівагонным выкананні вытворчасці кампаніі «Stadler Bussnang AG» (Швейцарыя) .

Такім чынам, на Беларускую чыгунку пастаўленыя ўсе 6 пяцівагонных электрацягнікоў, прадугледжаныя кантрактам, заключаным з кампаніяй «Stadler Bussnang AG» у снежні 2012 года. У цяперашні час праводзяцца прыёмачныя і сертыфікацыйныя выпрабаванні новага рухомага саставу .

Плануецца, што ў далейшым пяцівагонныя саставы заменяць менш ёмістыя чатырохвагонныя цягнікi рэгіянальных ліній бізнес-класа на ўчастках з інтэнсіўным пасажырапатокам — Мінск—Баранавічы—Брэст, Мінск—Бабруйск—Жлобін, Мінск—Орша. Чатырохвагонныя электрацягнікi плануецца задзейнічаць на іншых менш працяглых участках Беларускай чыгункі.

 

Пяцівагонныя электрацягнікi рэгіянальных ліній бізнес-класа маюць шэраг пераваг у параўнанні са сваімі папярэднікамі - чатырохвагоннымi электрацягнікамі швейцарскай вытворчасці.

Перш за ўсё, новыя саставы больш ёмістыя — у іх прадугледжана 302 месцы для сядзення (у чатырохвагонных электрацягніках — 216 месцаў для сядзення). Пяцівагонныя цягнікi маюць тры камфартабельныя туалетныя комплексы, адзін з якіх прызначаны для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ; прадугледжана больш зручная кампаноўка крэслаў у вагоне (адзін за адным, ад канцоў вагона да сярэдзіны); ў кожным вагоне ёсць зона багажных паліц (стэлажоў) для перавозкі буйнога багажу. Сярод пераваг цягніка таксама наяўнасць нумарацыі вагонаў на бакавых святлодыёдных табло і франтальныя камеры відэаназірання на лабавых частках кабін кіравання; магчымасць падключэння гандлёвага апарата, які дазваляе прадаваць розную прадукцыю без удзелу прадаўцоў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год