Беларуская чыгунка завяршыла рэканструкцыю парка Корд станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне
07 сакавіка 2014
Гэты інвестыцыйны праект быў рэалізаваны ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб будаўніцтве завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы» ад 30 жніўня 2012 № 391. Выканаўцам праекта па рэканструкцыі парка Корд з'яўлялася транспартна-экспедыцыйнае рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства «Гомельчыгунтранс» Гомельскага аддзялення БЧ.
У парку Корд ажыццяўляюцца тэхналагічныя аперацыі па транспартным абслугоўванні 10 прадпрыемстваў, найбуйнейшымі з якіх з'яўляюцца ААТ «СветлагорскХімвалакно», ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат», ААТ «Светлагорскі ЖБВiК». Праведзеная рэканструкцыя дазволіць забяспечыць перавозку чыгуначным транспартам прадукцыі завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы і сыравіны для яе вырабу агульным аб'ёмам 2,3 млн. тон у год.
У ходзе рэканструкцыі быў выкананы комплекс работ па пуцявым пераўладкаванні парку Корд, ўводзе ў эксплуатацыю сучасных устройстваў сігналізацыі і сувязі, забеспячэннi электразабеспячэння аб'екта.
Важным этапам рэканструкцыі з'яўлялася абсталяванне парка Корд сістэмай мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі ( МПЦ) «Днепр», распрацаванай спецыялістамі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра БЧ. МПЦ «Днепр» забяспечвае кіраванне стрэлкамі і святлафорамі і прызначана для арганізацыі руху цягнікоў і манеўровай работай на станцыі. Акрамя таго, на перагоне Корд—Светлагорск-на-Бярэзіне ўстаноўлена паўаўтаматычная блакiроўка, якая замяніла састарэлую электражазловую блакiроўку. Таксама арганізавана цягніковая межстанцыйная сувязь і радыёсувязь паміж паркам Корд і станцыяй Светлагорск-на-Бярэзіне, а таксама прадпрыемствамі і лакаматыўнымi брыгадамi.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год