Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый
31 сакавіка 2014
Работы па добраўпарадкаванні ідуць на замацаваных тэрыторыях і ў паласе адводу. На працягу сакавіка на 87 кіламетрах пуцi праведзены санітарныя рубкі і стрыжка жывых платоў, наведзены парадак на больш чым 480 гектарах лесанасаджэнняў, ліквідаваны 83 несанкцыянаваныя звалкі.
У ходзе ўборкі смецця на станцыях, прыпыначных пунктах, вакзалах і вытворчых базах на спецыялізаваныя палігоны было вывезена 165 тон бытавых і прамысловых адходаў. Устаноўлена 85 кантэйнераў для раздзельнага збору смецця. Жыхароў дамоў паблізу чыгункі і пасажыраў цягнікоў рэгулярна інфармуюць аб недапушчальнасці засмечвання паласы адводу. Таксама праведзены рамонт і добраўпарадкаванне 99 прыпыначных пунктаў, пасажырскіх платформаў, вытворчых баз і прылеглых да іх тэрыторый.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год