Беларуская чыгунка узнагародзіла пераможцаў галіновых аглядаў-конкурсаў «Лепшы па прафесіі»
18 сакавіка 2014
18 сакавіка ў Мінску сабраліся пераможцы з усіх аддзяленняў чыгункі. На працягу 2013 праходзілі папярэднія этапы, а затым і фіналы прафесійных спаборніцтваў па кожнай спецыяльнасці. Ўзнагароджанне лепшых адбылося ў люстраным зале Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.
Падчас урачыстай цырымоніі галіновыя ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі 90 розных чыгуначных прафесій, сярод якіх білетныя касіры, дзяжурныя па станцыі, дыспетчары, машыністы цягнікоў, праваднікі, электрамеханікі і іншыя. У жыццёвым багажы ў кожнага — гады вопыту і самае важкае — любоў да сваёй справы.
Ганаровыя граматы перадавікам ўручыў Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў. Звяртаючыся да прысутных, ён падкрэсліў: «Вы ўвасабляеце ўсіх работнікаў магістралі, якія шчыра, надзейна і прафесійна робяць сваю справу. Упэўнены, што званні пераможцаў вы будзеце несці не толькі ў гэтым годзе, але і праз усё сваё жыццё. І будзеце сваёй працай, сваім стаўленнем да справы паказваць прыклад тым людзям, якія будуць прыходзіць нам на змену».
Таксама са словамі віншавання і падзякі за працу да лепшых па прафесіі звярнуліся старшыня ДАРПРАФСОЖа Ўладзімір Рынг і старшыня Арганізацыі ветэранаў чыгункі Якаў Лаўрыновіч.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год