Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўзмацняе маркетынгавую палітыку па прыцягненні грузапатокаў

12 сакавіка 2014

Беларуская чыгунка распрацавала план сумесных нарад з грузаадправіцелямi, грузаатрымальнікамi рэспублікі з мэтай узмацнення маркетынгавай палітыкі па прыцягненнi грузапатокаў. У першым паўгоддзі 2014 плануецца правядзенне каля 75 сумесных нарад.

Гэтую работу Беларуская чыгунка праводзіць у мэтах комплекснага аналізу стану грузавых перавозак, актывізацыі маркетынгавай работы з найважнейшымі грузаадправіцелямi і грузаатрымальнікамi ў сваім рэгіёне, у тым ліку па пытаннях пераарыентацыі грузапатоку з альтэрнатыўных відаў на чыгуначны транспарт. Гэты механізм работы з кліентамі будзе спрыяць паляпшэнню якасці транспартнага абслугоўвання .

На ўсіх аддзяленнях беларускай магістралі, уключаючы дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна -лагістычны цэнтр» (БТЛЦ), спецыялісты будуць ажыццяўляць пастаянны маніторынг і аналіз бягучага і перспектыўнага попыту на чыгуначныя перавозкі грузаў, ўзроўню канкурэнцыі з боку іншых відаў транспарту, весці так званы «пашпарт кліента», дзе будзе ўлічвацца пералік асноўных відаў выпускаемай прадукцыі і спажываемай сыравіны, прагназуемыя аб'ёмы чыгуначных перавозак. Гэтая работа дапаможа вызначыць умовы, пры якіх могуць быць павялічаны аб'ёмы чыгуначных перавозак.

 

Беларуская чыгунка правядзе маніторынг прадпрыемстваў, якія не выкарыстоўваюць у цяперашні час паслугі чыгуначнага транспарту, з мэтай наладжвання кантактаў і вывучэння іх патрэбы ў перавозцы грузаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год