Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка укараніла мікрапрацэсарную цэнтралізацыю «Днепр» ўласнай распрацоўкі ўжо на другім аб'екце

10 сакавіка 2014

Сістэма мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі (МПЦ) «Днепр», распрацаваная спецыялістамі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі, ўведзена ў эксплуатацыю ў парку Корд станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне.

Да гэтага часу ў парку Корд не было электрычнай цэнтралізацыі, а кіраванне стрэлкамі выконвалася ў ручным рэжыме. Увод МПЦ «Днепр», якая забяспечвае кіраванне стрэлкамі і святлафорамі і прызначана для арганізацыі руху цягнікоў і манеўровай працы на станцыі, дазваляе павысіць бяспеку руху і прадукцыйнасць працы, палепшыць умовы працы чыгуначнікаў.

Парк Корд стаў ужо другім аб'ектам на Беларускай чыгунцы, дзе ўкаранёна МПЦ «Днепр». Упершыню сістэма мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі ўласнай распрацоўкі была ўведзена ў пастаянную эксплуатацыю ў снежні 2012 года на станцыі Гатава Мінскага аддзялення БЧ, дзе паспела станоўча заракамендаваць сябе за гэты час.

 

Беларуская чыгунка працягне работу па ўкараненні МПЦ «Днепр» і на іншых станцыях магістралі.

У параўнанні з рэлейнымі сістэмамі электрычнай цэнтралізацыі ў МПЦ «Днепр» істотна пашыраны функцыянальныя магчымасці. У склад мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі «Днепр» уваходзіць сістэма тэлевымярэнняў «Бярэзіна», якая дазваляе выконваць аддалены кантроль параметраў устройстваў СЦБ. МПЦ «Днепр» мае магчымасць інтэграцыі з сістэмамі вышэйшага ўзроўню, у тым ліку з распрацаванай спецыялістамі КТЦ дыспетчарскай цэнтралізацыяй «Нёман», а таксама дазваляе арганізаваць кантроль і кіраванне прылеглымі суседнімі станцыямі .

МПЦ «Днепр» адпавядае ўсім патрабаванням, што прад'яўляюцца да сістэм такога ўзроўню. Яна сертыфікавана на адпаведнасць тэхнічным патрабаванням з выдачай сертыфіката адпаведнасці ў органе па сертыфікацыі ТАА «Цэнтр Тэхнічнай Кампетэнцыі» (г. Масква).

У цяперашні час вытворчасць сістэмы мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі «Днепр» арганізавана на ААТ «АГАТ - сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання», якое з'яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў Беларусі па стварэнні аўтаматызаваных сістэм кіравання агульнага і спецыяльнага прызначэння, апаратна-праграмных комплексаў і тэхнічных сродкаў, у тым ліку сродкаў сувязі і перадачы звестак.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год