Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка да канца бягучага года завершыць работу па рэканструкцыі цэхаў прадпрыемства «Рэйказварачны цягнік №10 станцыі Орша»

23 студзеня 2014

У 2014 годзе Беларуская чыгунка плануе завяршыць рэканструкцыю прадпрыемства РЗЦ №10 на станцыі Орша.

Работу па рэканструкцыі прадпрыемства Беларуская чыгунка ажыццяўляе з ужываннем інавацыйных тэхнічных рашэнняў, якія не маюць аналагаў у рабоце рэйказварачных заводаў суседніх краін. Гэтая работа праводзіцца з прыцягненнем замежных і айчынных вытворцаў. Так, транспартуючая лінія будзе выраблена на ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній», а тэхналагічнае абсталяванне для рамонту старагодных рэек — аўстрыйскай кампаніяй .

На прадпрыемстве будзе ўстаноўлена ўнікальная стацыянарная лінія падрыхтоўкі старагодных рэек, якая складаецца з сучасных фрэзерных і пілавальных станкоў.

 

Фрэзерна-шліфавальны станок дазволіць вырабляць аднаўленне профілю галоўкі старагодных рэек і выдаляць грубыя дэфармацыі профілю рэйкі падчас фрэзеравання за адзін праход. Ультрагукавы прыбор будзе з'яўляцца сучасным апаратна-праграмным комплексам для бесперапыннага ультрагукавога кантролю старагодных рэек з камп'ютарнай апрацоўкай вынікаў кантролю і магчымасцю вызначэння паверхневых дэфектаў і дэфектаў зварных швоў.

Таксама будзе ўсталяваны высокапрадукцыйны пілавальны станок, які прадугледжвае прымяненне цвёрдазплаўных пілавальных дыскаў для халоднай рэзкі рэек, што дасць магчымасць пазбегнуць змены структуры металу, драпін на паверхні ў зоне рэзання.

Шчотачны станок прызначаны для зачысткі верхняй (хадавой) паверхні ў рэйкавай галоўцы, ніжняй паверхні ў рэйкавай падэшвы, а таксама тарцоў новых і старагодных рэек ад іржы і бруду з дапамогай драцяной шчоткі. Апрацаваныя кантактныя паверхні аптымальна падрыхтоўваюцца для стыкавай зваркі.

Унікальным можна назваць і станок для выдалення зварнога шва. Дзякуючы выкарыстанню гібкага робата- маніпулятара ў аўтаматычным рэжыме можна выдаляць зварны шоў па ўсім профілі рэйкі пад кантролем сачыльнай сістэмы .

Максімальна эфектыўнае выкарыстанне магутнасцяў РЗЦ №10, паўторнае прымяненне адноўленых старагодных рэек з'яўляюцца важным складнікам эканомнага расходавання матэрыяльных рэсурсаў у пуцявой гаспадарцы.

Рэканструкцыя прадпрыемства дасць магчымасць Беларускай чыгунцы шырока выкарыстоўваць адрамантаваныя рэйкі на аб'ектах будаўніцтва замест закупкі новых для патрэб чыгункі. На участках, дзе будуць ўкладвацца плеці бязстыкавага пуцi з рэек пасля іх рамонту, павялічыцца прапускная здольнасць за кошт павышэння хуткасцяў руху цягнікоў з 70 да 120 км /г, што прывядзе да скарачэння расходаў на цягавы рухомы састаў.

Магутнасці прадпрыемства разлічаны вырабляць зварку плецей з рэек пасля іх аднаўлення даўжынёй 800 метраў. У цяперашні час на прадпрыемстве і ў суседніх краінах зварваюць рэйкі даўжынёй ад 25 да 100 метраў.

Таксама рэканструкцыя прадпрыемства РЗЦ №10 павысіць прадукцыйнасць, умовы і бяспеку працы абслугоўваючага персаналу, транзітную прывабнасць Беларусі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год