Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і АТ ПКП «Польскія чыгуначныя лініі» абмяркуюць пытанні развіцця чыгуначнай інфраструктуры на другім пасяджэнні сумеснай беларуска-польскай рабочай групы

20 студзеня 2014

Другое пасяджэнне сумеснай беларуска-польскай рабочай групы па аналізе існуючага стану і перспектывах развіцця прыгранічнай чыгуначнай інфраструктуры на беларуска-польскіх чыгуначных пераходах пройдзе ў Мінску 21—22 студзеня. У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі Беларускай чыгункі і АТ ПКП «Польскія чыгуначныя лініі».

 

Бакі разгледзяць выкананне рашэнняў першага пасяджэння рабочай групы, якое прайшло ў Польшчы ў студзені 2013 года; абмяркуюць сумесныя прапановы па развіцці памежнай чыгуначнай інфраструктуры і шэраг іншых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць .

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год