Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвядзе вынікі працы за 2013 на пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета

16 студзеня 2014

29 студзеня ва Упраўленні чыгункі плануецца правядзенне пасяджэння выніковага тэхніка-эканамічнага савета (ТЭС) Беларускай чыгункі, прысвечанага падвядзенню вынікаў дзейнасці чыгункі за 2013 і задачам на 2014 год. У працы ТЭСа прымуць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншыя афіцыйныя асобы.

 

На ТЭСе будуць разгледжаны пытанні аб мерах па забеспячэнні эканамічнай эфектыўнасці і фінансавай устойлівасці Беларускай чыгункі ў 2014 годзе, аб павышэнні эфектыўнасці работы чыгункі за кошт рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, аб павышэнні эфектыўнасці рамонту і ўтрымання рухомага саставу на беларускай магістралі, аб развіцці інфраструктурнага комплексу чыгункі. Таксама будуць разгледжаны вынікі праведзенай у 2013 годзе работы па забеспячэнні бяспекі руху цягнікоў, аб удасканаленні эксплуатацыйнай працы, аб выніках работы па перавозках грузаў і пасажыраў у 2013 годзе і перспектывы іх развіцця ў 2014 годзе і іншыя.

ТЭС пройдзе пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзіміра Марозава.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год