Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка узнагародзіла пераможцаў конкурсу малюнкаў пра бяспечныя паводзіны дзяцей на транспарце

27 мая 2014

Конкурс дзіцячага малюнка прайшоў у маі 2014 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.О.Ахрэмчыка». Тэмай стала бяспечныя паводзіны дзяцей у грамадскіх месцах, на аўтадарогах і аб'ектах чыгуначнага транспарту . Усяго юныя мастакі прадставілі на суд журы больш за 200 творчых работ у розных тэхніках. Сёння пераможцаў і аўтараў малюнкаў на чыгуначную тэматыку дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ўзнагародзіў намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкi.

 

У класах мастацкай і музычнай накіраванасці гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка навучаецца больш за 400 адораных дзяцей і падлеткаў з усёй краіны. Навучэнцы і маладыя педагогі гімназіі- каледжа больш за 100 разоў станавіліся стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможцамі і лаўрэатамі Сусветных Дэльфійскіх маладзëжных гульняў, Рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і выстаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: конкурс
Да спісу навін за 2014 год