Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Аршанскага каледжа Беларускай чыгункі прыме ўдзел у міжнароднай ваенна-спартыўнай гульні, якая пройдзе ў Расіі 14—16 мая

13 мая 2014

Каманда Аршанскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі прыме ўдзел у міжнароднай ваенна-спартыўнай гульні «Майскi касцёр», якая пройдзе 14—16 мая ў г. Вялікія Лукі (Расійская Федэрацыя) на базе Вялікалуцкага тэхнікума чыгуначнага транспарту імя К.С.Заслонова — філіяла Пецярбургскага універсітэта шляхоў зносін.

Мерапрыемства прысвечана 69-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 850-годдзя горада Вялікія Лукі.

 

Удзел каманды каледжа Беларускай чыгункі ў ваенна-спартыўнай гульні «Майскі касцёр» з'яўляецца укладам у супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі чыгуначнага транспарту Беларусі і Расіі. Правядзенне такіх масавых мерапрыемстваў ужо стала добрай традыцыяй. Штогод будучыя чыгуначнікі дзвюх краін сустракаюцца на розных спартыўных спаборніцтвах і КВЗ.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год