Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адкрыла новую пасажырскую платформу на вакзале Мінск-Пасажырскі

08 мая 2014

Пятую пасажырскую платформу прынялі ў эксплуатацыю на вакзале Мінск-Пасажырскі. 9 мая на яе будуць прыбываць цягнікi гарадскіх ліній, якія ідуць у бок Чыжоўка-Арэны, і скразныя цягнікi з Мінск-Арэны да Чыжоўка-Арэны. На платформу можна трапіць праз пешаходныя тунэлі з будынка вакзала, з Прывакзальнай плошчы і з боку вул. Дружнай .

Новую платформу пабудавалі на месцы тэхнічнага парку Мінскага вагоннага ўчастка. Таксама былі выкананы работы па пуцявой перабудове, па наладжваннi кантактнай сеткі, сістэмы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі. На платформе змантаваны навес, устаноўлены інфармацыйна-даведачныя табло, і паказальнікі. Адкрыццё пятай платформы павялічыць прапускную здольнасць станцыі Мінск-Пасажырскі і дазволіць абслугоўваць большую колькасць цягнікоў.

 

Беларуская чыгунка плануе да канца 2014 выканаць работы па будаўніцтве аналагічнай платформы № 6 .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год