Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і Еўразійскі банк развіцця падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

16 мая 2014

16 мая ў Мінску Беларуская чыгунка і Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і намеснік старшыні праўлення ЕАБР Генадзь Жужлеў.

Мемарандум прадугледжвае ўзаемны абмен інфармацыяй аб праектах, якія адпавядаюць місіі і стратэгіі ЕАБР, узаемныя кансультацыі па распрацоўцы аптымальных схем фінансавання інвестыцыйнай дзейнасці Беларускай чыгункі.

 

Згодна з дакументам асноўнымі напрамкамі ўзаемадзеяння ЕАБР і Беларускай чыгункі стануць развіццё і мадэрнізацыя аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь, мадэрнізацыя і абнаўленне чыгуначнага рухомага саставу, а таксама садзейнічанне пашырэнню ўзаемнага гандлю паслугамі чыгуначнага транспарту паміж дзяржавамі-удзельнікамі ЕАБР.

Ўсталяванне партнёрскіх адносін паміж ЕАБР і Беларускай чыгункай мае шырокія перспектывы і будзе спрыяць развіццю транспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь і пашырэнню знешняга гандлю.

ДАВЕДКА

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязяў. Статутны капітал ЕАБР перавышае 1,5 млрд долараў ЗША. Дзяржавамі-удзельнікамі Банка з'яўляюцца Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Таджыкістан .

Больш падрабязная інфармацыя аб ЕАБР на сайце www.eabr.org

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год