Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прадставіць свой ​​транспартна-лагістычны патэнцыял на круглым стале ў Астане

19 мая 2014

Круглы стол «Транспартна-лагістычны патэнцыял Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан у забеспячэнні перавозак знешнегандлёвых грузаў» арганізуюць сумесна Беларуская чыгунка і АТ «Нацыянальная кампанія «Казакстан Тэмiр Жалы». Удзельнікам — грузаўладальнікам, грузаадпраўшчыкам, грузаатрымальнікам, а таксама прадстаўнікам транспартна-лагістычных і аператарскіх кампаній раскажуць аб транзітных магчымасцях Беларускай чыгункі, маркетынгавай стратэгіі, тарыфных умовах і важнейшых напрамках работы па прыцягненнi грузапатокаў і развіццi транзітных перавозак казахстанскіх знешнегандлёвых грузаў у 2014 годзе.

Круглы стол пройдзе ў рамках міжнароднай выставы «Transit-Kazakhstan 2014». Па задумцы праекту яна праходзіць два гады запар у Алматы і кожны трэці — у Астане. У гэтым годзе найбуйнейшы транспартны форум у Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне з 21 па 23 мая прымае сталіца Казахстана. У выставе прымуць удзел 90 кампаній з Беларусі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны і Эстоніі.

 

Чыгункі Казахстана — адзін з найважнейшых стратэгічных партнёраў беларускай магістралі на рынку міжнародных грузавых перавозак. У 2007 годзе было адкрыта прадстаўніцтва Беларускай чыгункі ў Казахстане. Па выніках студзеня—красавіка 2014 года ўвоз у Беларусь з казахстанскага напрамку вырас у 1,7 разы, а транзіт ў зносінах Беларусь—Казахстан—Беларусь дадаў 40,8% да ўзроўню першых чатырох месяцаў 2013 года. У цэлым жа перавозкі ў зносінах Беларусі з дзяржавамі-удзельнікамі Адзінай эканамічнай прасторы склалі 111,9% да аналагічнага перыяду мінулага года.

У сучасны момант па Беларускай чыгунцы ў зносінах з Казахстанам на рэгулярнай аснове курсіруе 8 кантэйнерных цягнікоў. Сярод іх «Казахстанскі вектар» (Беларусь—Казахстан), «Новы шаўковы шлях» (Кітай—Германія), «Саўле» (Кітай—Літва), «Шкода»(Чэхія—Казахстан), «KIA» (Славакія—Казахстан), а таксама цягнік па маршруце Чэнду (Кітай)—Лодзь (Польшча). Два новыя кантэйнерныя цягнікi запусцілі ў канцы мінулага года: «Балтыйскі вецер» (Літва—Казахстан) і цягнік па маршруце Чэнчжоу (Кітай)—Гамбург (Германія). Акрамя таго, у канцы мая праз Беларусь прайшоў эксперыментальны цягнік па маршруце Ухань (Кітай)—Лодзь (Польшча) .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год