Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з пачатку мая арганізавала больш за 50 экскурсій для гасцей чэмпіянату свету па хакеі

16 мая 2014

Турыстычны цэнтр «Дартур» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» з 1 па 16 мая правёў 55 экскурсій па Беларусі для гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі. Усяго ў гэты перыяд паслугамі турыстычнага цэнтра скарысталіся 1650 чалавек.

Найбольшай папулярнасцю карысталася аўтобусная экскурсія «Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь», якая штодня стартуе з чыгуначнага вакзалу. З пачатку мая арганізавана 39 такіх экскурсій.

 

Для гасцей чэмпіянату турыстычным цэнтрам «Дартур» таксама былі арганізаваны экскурсіі «Архітэктурныя помнікі Міра і Нясвіжа», «Мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы», «Дудуткі», «Лінія Сталіна».

Экскурсійныя паслугі прапануюцца як індывідуальным турыстам, так і арганізаваным групам.

Фарміраванне груп і папярэдні запіс на экскурсіі праводзіцца на 1-м паверсе вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі ў офісе турыстычнага цэнтра «Дартур» або па тэл.: (+375 17) 225 16 36, 225 40 72, 225 14 60.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год