Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагiя ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункi!

08 мая 2014

9 мая — асаблiвы дзень у календары, якому наканавана было стаць апошнiм днëм Вялiкай Айчыннай вайны i вялiкiм святам Перамогi.

У памяцi народнай назаўжды застануцца гераiзм, мужнаць, адвага воiнаў i працаўнiкоў тылу, якія адстаялi незалежнасць нашай Радзiмы.

На працягу ўсяго перыяду ваенных дзеянняў выключная мужнасць i самаахвярнасць праявiлi чыгуначнiкi, без якiх не абыходзiлася нi адна буйная бiтва. Бесперапынна, пад агнём ворага на фронт ішлі цягнікі з войскамі, зброяй, боепрыпасамі, прадуктамі харчавання.

 

Дарагiя ветэраны!

Вы прайшлi праз цяжкiя выпрабаваннi i заваявалi для нас Перамогу. А зараз, у мiрны час, дзякуючы вам нашы дзецi i ўнукi вадаюць праўду аб тых нялëгкiх гадах.

Мы бясконца ўдзячны вам за подзвiгi ваенных гадоў, за самааданую працу па аднаўленнi народнай гаспадаркi нашай краiны. На Вашым слаўным прыкладзе вырасла і пасталела не адно пакаленне чыгуначнiкаў.

Нiзкi вам ўciм паклон за гэта!

Колькi б зiм i вëснаў нi прайшло, час не сгладзiць веліч Вашага подзвiгу, веліч чалавечага духу, чысцiню i сапраўдную сiлу бязмежны гуманiзм i любоў да роднай зямлi.

Лепшым сведчаннем нашай усеагульнай памяці аб гэтым святым і светлым дні і напамінам пра подзвіг нашага народа служаць словы Р. Раждзественскага: «Люди! Покуда сердца стучатся, помните, какою ценой завоевано счастье. Пожалуйста, помните!».

У гэтай Перамозе мы i сëння знаходзiм духоўную апору, iмкнуўшыся жыць i працаваць так, каб заваяваннi бацькоў i дзядоў былi захаваны і прымножаны.

Дарагiя ветэраны!

Жадаем вам моцнага здароўя, светлых надзей, увагi i ўдзелу вашых родных, блізкіх, сяброў, міру і дабрабыту. Са святам Перамогi!

 

Начальнiк Беларускай Чыгункi У.М. Марозаў

Старшыня Беларускага прафесійнага саюза
чыгуначнікаў i транспартных будаўнiкоў E.I. Рынг

Старшыня Органiзацыi Ветэранаў Беларускай чыгункi Я.Г. Лаўрыновiч

Да спісу навін за 2014 год