Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка разгледзіць стратэгію развіцця парку манеўровых лакаматываў на выязным пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета 31 кастрычніка ў Віцебску

28 кастрычніка 2014

Выязное пасяджэнне тэхніка-эканамічнага савета (ТЭС) пройдзе на базе лакаматыўнага дэпо Віцебск пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава.

На пасяджэнні ТЭС будзе разгледжана стратэгія развіцця парку манеўровых лакаматываў да 2020 года. Таксама будуць абмяркоўвацца пытанні аптымізацыі расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, удасканалення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

 

Для ўдзельнікаў мерапрыемства будзе арганізавана дэманстрацыя тэхнічнага абсталявання.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Да спісу навін за 2014 год