Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адрамантавала ў студзені-верасні 425 км пуцi

01 кастрычніка 2014

Аднаўленчы рамонт з поўным абнаўленнем элементаў верхняй будовы пуцi (рэек, змацавання, шпал і баласта) быў праведзены на 120 км пуцi. Сярэдні рамонт пуцi выкананы на 305 км, у тым ліку сіламі пуцявых машынных станцый — на 198 км. Па выніках 9 месяцаў таксама было выкладзена 85,8 км плецей бясстыкавага пуцi.

Асобная ўвага была нададзена правядзенню рамонтных работ на участках міжабласных зносін у рамках міжнародных транспартных калідораў з мэтай павышэння бяспекі руху цягнікоў і павелічэння іх хуткасці на асобных перагонах да 140 км/г. У тым ліку на ўчастку Краснае—Мінск—Брэст II Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора ў студзені—верасні бягучага года праведзены аднаўленчы рамонт 32,3 км пуцi, а на участках Церуха—Гудагай і Жлобін—Езярышча IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора — 32,6 км пуцi.

 

Высокі ўзровень якасці рамонтных работ забяспечвае прымяненне сучаснай пуцявой тэхнікі, парк якой пастаянна абнаўляецца. Так, у 2013—2014 гадах Беларуская чыгунка набыла 3 новыя высокапрадукцыйныя машыны для выканання аднаўленчага рамонту пуцi — выправачна-падбiвачна-рыхтавальную машыну, дынамічны стабілізатар і выправачна-падбiвачна-рыхтавальную машыну для стрэлачных пераводаў і перасячэнняў з дадатковым абсталяваннем для працы на каляіне 1435 мм.

Для падаўжэння тэрміну службы элементаў стрэлачных пераводаў і рэек у мінулым годзе ўведзены ў эксплуатацыю тры аўтаматызаваныя комплексы па наплаўцы, пастаўка яшчэ трох такіх комплексаў чакаецца ў бягучым годзе. Таксама вядзецца рэгулярная закупка стацыянарных рэйкасзмазвацелей цыклічнага дзеяння.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год