Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у Міжнародным чыгуначным бізнес-форуме «Стратэгічнае партнёрства 1520: Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён» у Кітаі

14 кастрычніка 2014

Бізнес-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520: Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён» праходзіць з 14 па 16 кастрычніка ў г. Шэньчжэнь (Кітайская Народная Рэспубліка) у рамках IX Кітайскай Міжнароднай лагістычнай і транспартнай выставы.

Дэлегацыю БЧ на форуме ўзначальвае Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

Кіраўнік БЧ выступіць у якасці аднаго са спікераў пленарнай дыскусіі форуму «Еўраазіяцкая лагістыка: камерцыйная інфраструктура транзітнай перавозкі». Начальнік Беларускай чыгункі адлюструе шэраг актуальных пытанняў развіцця БЧ на сучасным этапе, а таксама ключавыя фактары паспяховага развіцця транспартнага калідора Еўропа—Азія і роля БЧ у схеме транспарціроўкі грузаў па гэтым маршруце; прадставiць патэнцыял беларускай магістралі па развіццi сучасных лагістычных ланцужкоў паставак з удзелам краін Адзінай эканамічнай прасторы.

У цэлым, у ходзе форуму будуць абмяркоўвацца пытанні кан'юнктуры еўраазіяцкага гандлю; магчымасцей партнёрства 1520 як стабільнай транспартнай сістэмы, якая развіваецца для міжкантынентальных перавозак; тэрмінальна-лагістычнай інфраструктуры для стыкоўкі грузапатокаў чыгуначнай сеткі і марскіх партоў. Плануецца разгледзець асаблівасці тарыфаўтварэння ў зносінах Азія—Еўропа, пытанні стабільнасці і гiбкасці тарыфнай палітыкі, аптымальных схем дастаўкі грузаў па маршруце Ўсход—Захад і многае іншае.

 

Дэлегацыя Беларускай чыгункі таксама прыме ўдзел у перамовах і сустрэчах з кіраўнікамі і прадстаўнікамі іншых чыгуначных адміністрацый, транспартна-лагістычных кампаній і кампаній-грузаадправіцеляў; наведае IX Кітайскую Міжнародную лагістычную і транспартную выставу.

У цяперашні час па Беларускай чыгунцы перавозкі грузаў ажыццяўляюцца 25 маршрутнымі кантэйнернымі цягнікамі. З іх 5 цягнікоў курсіруе ў зносінах Кітай—ЕС і 2 цягніка — ў зносінах ЕС—Кітай.

Перагрузачныя і перадаткавыя магутнасці БЧ у Брэсцкім і Гродзенскім чыгуначных вузлах на мяжы з Польшчай дазваляюць перапрацоўваць грузапаток ў 3 разы больш за цяперашні.

Міжнародны чыгуначны бізнес-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520: Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён» праводзіцца з мэтай шырокага інфармавання грузагенерыравальных прадпрыемстваў Кітая і краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну аб транзітных магчымасцях краін «шырокай каляіны», камерцыйных і тэхналагічных складальнікаў паскораных кантэйнерных перавозак.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год