Падведзены вынікі фотаконкурсу «Вялікай Перамозе — Слава» сярод работнікаў Беларускай чыгункі
20 кастрычніка 2014
Асноўнымі мэтамі правядзення гэтага конкурсу з'яўляецца выхаванне ў работнікаў Беларускай магістралі пачуцця патрыятызму і павагі да гераічнага мінулага чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Усяго на конкурс было прадстаўлена каля 150 фотаработ. Па выніках пасяджэння камісіі ў намінацыі «З пакалення Герояў» прызавыя месцы прысуджаны:
1-е месца — Анікееву Дзянісу Ігаравічу — вядучаму спецыялісту па кадрах ЭРУП «Пуцявая машынная станцыя №117»;
2-е месца — Цывенка Таццяне Уладзіміраўне — электраманцёру Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння;
3-е месца — Міхайлаву Міхаілу Паўлавічу — электраманцёру СЦБ Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.
У намінацыі «З ваенных рэек — на мірны шлях» прызавыя месцы былі прысуджаны:
1-е месца — Калошке Васілю Васільевічу — электрамеханіку Баранавіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі;
2-е месца — Вішнякову Мікіту Аляксандравічу — майстару лакаматыўнага дэпо Гомель;
3-е месца — Мiхасюку Генадзю Сяргеевічу — вядучаму спецыялісту па кадрах ЭРУП «Пуцявая машынная станцыя №289».
Усім пераможцам конкурсу будуць уручаны памятныя дыпломы і грашовыя прэміі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год