Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка Мінскага аддзялення беларускай магістралі ў 2014 годзе перавезла 45 тыс. пасажыраў

02 кастрычніка 2014

Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (ДЧ) завяршыла свой ​​59-ы сезон, які традыцыйна доўжыўся з мая па верасень. За гэты перыяд па малой магістралі было перавезена 45 тыс. пасажыраў.

У 2015 годзе Дзіцячай чыгунцы споўніцца 60 гадоў. Напярэдадні юбілею на малой магістралі пачата маштабная мадэрнізацыя. У гэтым годзе на ДЧ была рэканструявана верхняя будова пуцi; на станцыях Заслонава і Сасновы Бор капітальна адрамантаваны пасажырскія платформы, уздоўж краю якіх для павышэння бяспекі пасажыраў паклалі спецыяльную тактыльную плітку. Таксама праведзены рамонт унутры будынка станцыі Заслонава.

 

У далейшым пасажыраў ДЧ чакаюць новыя прыемныя пераўтварэнні. У 2015 годзе плануецца добраўпарадкаваць станцыю Сасновы Бор на якой чыгуначнікі арганізуюць для сваіх маленькіх гасцей і іх бацькоў розныя мерапрыемствы і святочныя праграмы. У тым ліку тут будзе ўстаноўлена новая тэатральная пляцоўка. Акрамя таго, у планах — будаўніцтва на станцыі Піянерская ангара для рухомага саставу ДЧ і ўстаноўка на малой магістралі мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі. Усё гэта не толькі павысіць якасць абслугоўвання пасажыраў, але і дазволіць палепшыць умовы навучання юных чыгуначнікаў.

Нагадваем, маршрут цягніка «Сталічны экспрэс», якi курсiруе па Дзіцячай чыгунцы, пралягае ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад. Абслугоўваюць дзіцячую чыгунку юныя чыгуначнікі, якія выконваюць абавязкі машыніста цягніка, начальніка станцыі, начальніка цягніка, дыспетчара, дзяжурнага па станцыі, праваднiкоў, кантралёраў-рэвізораў і інш.

ДЧ з'яўляецца першай прыступкай карпаратыўнай сістэмы прафесійнай адукацыі Беларускай чыгункі. У цяперашні час у навучальным цэнтры ДЧ асновам чыгуначнай справы па больш, чым 10 транспартных дысцыплінах навучаюцца 450 сталічных школьнікаў. Многія выпускнікі Дзіцячай чыгункі працягваюць сваё навучанне ў прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах чыгуначнага транспарту.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год