Фестываль тэатральнага мастацтва «Тэатральная восень» сярод тэатральных калектываў арганізацый Беларускай чыгункі прайшоў у Брэсце
13 кастрычніка 2014
На працягу двух дзён на сцэне Брэсцкага культурна-спартыўнага цэнтра свае спектаклі прадставілі калектывы Брэсцкага, Баранавіцкага і Гомельскага аддзяленняў. Гледачы ўбачылі 5 пастановак, розных па жанрах і тэматыцы — ад філасофскага монаспектакля аб няпростым жыцці пецярбуржскага ката «Кыся» да бліскучай камедыі ў лепшых традыцыях меладрамы «Французскi раман».
Адкрыццё тэатральнага фестывалю прайшло з аншлагам, што сімвалічна, тэатральны форум адбыўся напярэдадні дня работнікаў культуры. Па выніках фестывалю ўсе калектывы атрымалі дыпломы ўдзельнікаў. Таксама асобна журы прысудзіла шэраг намінацый:
- «За лепшую мужчынскую ролю» — Уладзіміру Захаранку, народны тэатр Дома культуры чыгуначнікаў культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення;
- «За лепшую жаночую ролю» — Наталлі Бясько, народны тэатр Дома культуры чыгуначнікаў культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення;
- «За лепшую мужчынскую ролю другога плана» — Аляксандру Курц, народны тэатр-студыя «Класік» культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення;
- «За лепшую жаночую ролю другога плана» — Святлане Емяльянавай, народны тэатр-студыя «Класік» культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення;
- «За лепшае сцэнічнае рашэнне твораў нацыянальнай драматургіі» - народнаму тэатру Дома культуры чыгуначнікаў культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення, рэжысёр Уладзімір Сусько;
- «За ідэйнае ўвасабленне рэжысёрскай задумы» — народнаму тэатру Дома культуры чыгуначнікаў культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення, рэжысёр Уладзімір Сусько;
- «За лепшае паразуменне і ўзаемаадносіны ў акцёрскім калектыве» — народнаму тэатру-студыі «Класік» культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення, рэжысёр Валерый Іваноў;
- «За арыгінальнасць выканання і ўзаемадзеянне з глядзельнай залай» — маладзëжнаму тэатру «СВ шоў» культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення, рэжысёр Аляксандр Лугін.
Усяго ва ўстановах культуры Беларускай чыгункі створана 8 тэатральных калектываў. Сем з іх маюць званні народных, большасць удзельнікаў творчага працэсу — работнікі стальной магістралі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год