Беларуская чыгунка ў кастрычніку правядзе семінар для начальнікаў пасажырскіх цягнікоў па пытаннях ўкаранення перадавых стандартаў абслугоўвання пасажыраў
21 кастрычніка 2014
Семінар пройдзе ў Мінску ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў 30 кастрычніка. У ім прымуць удзел начальнікі пасажырскіх цягнікоў ўсіх шасці аддзяленняў Беларускай чыгункі.
Мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца ўдасканаленне працы цягніковых брыгад, павышэнне адказнасці за якасць абслугоўвання пасажыраў і бяспекі руху.
На семінары будуць разгледжаны асноўныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да абслугоўвання пасажыраў у цягніках; дакументы, якія вызначаюць якасць паслуг; метады і прыёмы абслугоўвання пасажыраў; паводзіны ў канфліктных сітуацыях; ўплыў асобасных якасцяў і прафесійнай падрыхтоўкі на якасць працы цягніковых брыгад і шэраг іншых актуальных пытанняў.
Акрамя таго, начальнікі цягнікоў змогуць абмеркаваць асноўныя складальнікі прафесійнай этыкі, навыкі дзелавых зносін і інш. на тэматычным трэнінгу, які пройдзе ў рамках семінара. Таксама будзе арганізавана дэманстрацыя узораў новай форменнай вопраткі цягніковых брыгад.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год