Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову Беларускай чыгункі ў 2014 годзе
10 кастрычніка 2014
Мэтай правядзення гэтага агляду-конкурсу, які стаў ужо для магістралі традыцыйным, з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці аздараўлення дзяцей работнікаў Беларускай чыгункі і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых аздараўленчых устаноў.
У бягучым годзе пераможцам агляду-конкурсу быў прызнаны дзіцячы аздараўленчы лагер «Лясныя далі» санаторыя РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі», другое месца заняў дзіцячы лагер санаторыя «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай магістралі і трэцяе месца — дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Азёры» санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год