Падведзены вынікі конкурсу малюнкаў і карыкатур сярод работнікаў Беларускай чыгункі на тэму прапаганды здаровага ладу жыцця, прафілактыкі п'янства і алкагалізму.
20 кастрычніка 2014
Асноўнымі мэтамі правядзення гэтага конкурсу з'яўляецца прапаганда і фарміраванне здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку і адмовы ад шкодных звычак.
Кампетэнтнай камісіі было няпроста выявіць лепшых — усяго на конкурс было прадстаўлена больш за 260 прац. Аднак пасля абмеркавання ў намінацыі «Лепшы малюнак» прызавыя месцы было вырашана прысудзіць:
1-е месца — Хурсевiчу Аляксандру Рыгоравічу — прыёмшчыку цягнікоў станцыі Мінск-Сартавальны;
2-е месца — Царыкавай Ларысе Аляксандраўне — старэйшаму білетнаму касіру станцыі Магілёў;
3-е месца — Кiр'янаву Дзмітрыю Рыгоравічу — дзяжурнаму па станцыі станцыі Гомель.
У намінацыі «Лепшая карыкатура (шарж)» прызавыя месцы былі прысуджаны:
1-е месца — Ігнатовіч Руслане Канстанцінаўне — маляру Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў;
2-е месца — Разанавай Ірыне Міхайлаўне — праваднiку пасажырскага вагона Брэсцкага вагоннага ўчастка;
3-е месца — Радзівонаву Уладзіміру Аляксеевічу — начальніку варты стралковай каманды на станцыі Мінск Мінскага атрада ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі.
Усім пераможцам конкурсу будуць уручаны памятныя дыпломы і грашовыя прэміі.
Iнфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год