Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне пасажырскіх перавозак у ходзе пасяджэння рабочай групы ў Мінску

15 кастрычніка 2014

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у чарговым пасяджэнні двухбаковай пастаянна дзеючай рабочай групы па ўзаемадзеянні ў сферы арганізацыі чыгуначных пасажырскіх перавозак паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, якое прайшло ў Мінску 14 кастрычніка.

У ходзе пасяджэння былі разгледжаны вынікі працы ў сферы пасажырскіх перавозак за 9 месяцаў бягучага года. Праведзена ацэнка прынятых мер па павышэннi прывабнасці перавозак за кошт ўкаранення спецыяльных прапаноў па зніжэнні тарыфнай нагрузкі для пасажыраў і папярэдне разгледжаны прапановы па іх ужываннi на 2015 год.

 

Бакі таксама абмеркавалі пытанні, звязаныя з павышэннем фінансавай адказнасці ўладальніка пасажырскага цягніка за яго пропуск па тэрыторыях чыгуначных адміністрацый.

У ходзе пасяджэння рабочай групы быў разгледжаны і шэраг іншых актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год