Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўсталюе мемарыяльную дошку ў гонар адной з першых жанчын-машыністаў паравоза Алены Міронаўны Чухнюк

19 верасня 2014

Урачысты мітынг з нагоды адкрыцця памятнай дошкі ў гонар Алены Чухнюк плануецца ў Гомелі 16 кастрычніка. Мерапрыемства пройдзе ў рамках правядзення Трэцяга злёту машыністаў Беларускай чыгункі.

Алена Міронаўна Чухнюк — Ганаровы чыгуначнік, былы машыніст паравоза лакаматыўнага дэпо Гомель. За асаблівыя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронту ёй было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. У гісторыі лакаматыўнага дэпо Гомель Алена Чухнюк — адзіная жанчына-машыніст паравоза.

Адкрыццё памятнай дошкі адбудзецца ў лакаматыўным дэпо Гомель у прысутнасці кіраўніцтва беларускай магістралі, удзельнікаў Трэцяга злёту машыністаў.

 

Нагадваем, Трэці злёт машыністаў пройдзе с15 па 17 кастрычніка ў новым фармаце. Абмеркаванне пытанняў злёту будзе арганізавана ў пяці рабочых групах.

Першая з іх у лакаматыўным дэпо Мінск абмяркуе пытанні арганізацыі руху цягнікоў і манеўровай работы, аптымізацыі графіка руху цягнікоў, парушэнні рэжымаў працы, узаемадзеянне лакаматыўных брыгад з дыспетчарскім апаратам і датычнымі работнікамі сумежных службаў, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у арганізацыі руху цягнікоў. Таксама ў цэнтры ўвагі будзе эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў на цягу цягнікоў.

Другая група накіруецца ў лакаматыўнае дэпо Баранавічы. Там пойдзе гаворка пра абнаўленне і паляпшэнні тэхнічнага стану лакаматыўнага і маторвагоннага паркаў чыгункі, а таксама пра перспектывы развіцця лакаматыўнай цягі.

Трэцяя група будзе працаваць у лакаматыўным дэпо Брэст. Галоўная ўвага будзе засяроджана на бяспецы руху цягнікоў, ролі і адказнасці лакаматыўных брыгад ў забеспячэнні перавозачнага працэсу. Размова таксама пойдзе аб павышэнні ролі машыністаў ў забеспячэнні бяспекі руху.

Чацвёртая група ў лакаматыўным дэпо Гомель абмяркуе аспекты абнаўлення інфраструктуры Беларускай чыгункі, падрыхтоўкі кадраў і псіхалагічнага суправаджэння прафесійнай дзейнасці лакаматыўных брыгад.

Пятая група адправіцца ў лакаматыўнае дэпо Віцебск. У сферы яе ўвагі будуць пытанні ўдасканалення аплаты працы і паляпшэння медыцынскага забеспячэння вытворчай дзейнасці лакаматыўных брыгад. Закрануць таксама вырашэнне сацыяльных пытанняў.

З мэтай абмену вопытам у пытаннях арганізацыі бяспекі руху цягнікоў, паляпшэння ўмоў працы і адпачынку лакаматыўных брыгад у Трэцім злёце машыністаў Беларускай чыгункі плануецца таксама ўдзел прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый ААТ «Расійскія чыгункі», «Укрзализныця», АТ «Літоўскія чыгункі», ТАА «ЛДЗ Карго».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год