Рабочая сустрэча кіраўнікоў чыгунак Беларусі і Літвы адбудзецца сёння ў Мінску
08 верасня 2014
8 верасня ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі адбудзецца рабочая сустрэча начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Стасісам Дайлідкай.
У ходзе перагавораў бакі разгледзяць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва чыгуначных адміністрацый Беларусі і Літвы.
АТ «Літоўскія чыгункі» з'яўляюцца адным з найважнейшых партнёраў Беларускай чыгункі. Па выніках працы за студзень—ліпень 2014 аб'ём перавозак грузаў ва ўсіх відах зносiн Беларусь—Літва павялічыўся на 22% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Пры гэтым вываз грузаў з Беларусі прызначэннем ў Літву ўзрос на 30,5%.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год